Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: прынамсі 27 чалавек загінулі ў выніку баявых дзеяньняў ў горадзе Таіз


Мэдыкі паведамляюць, што прынамсі 27 чалавек загінулі ў горадзе Taіз на паўднёвым захадзе Емэна ў выніку сутыкненьняў з паўстанцамі 18 красавіка.

Мясцовыя жыхары кажуць, што ноччу ў горадзе на паўднёвым захадзе Емэна былі чуваць выбухі і страляніна, паколькі сілы прэзыдэнта краіны Абэд-Рабо Мансура Хадзі змагаліся з праіранскімі шыіцкімі паўстанцамі руху Хуці.

Дзевятнаццаць паўстанцаў, чатыры салдаты з прапрэзыдэнцкіх войскаў і чатыры іншых байцы былі забітыя.

17 красавіку Сырыя ажыцьцявіла паветраныя ўдары на прэзыдэнцкі палац у Taізе, трэцім па велічыні горадзе ў Емэне, і на займаныя пазыцыі спэцыяльных аддзелаў, ляяльных да экс-прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха сілаў, якія сталі на бок Хуці.

У Емэне шыіцкая групоўка «Ансар-Алах», больш вядомая як Хуці па імені яе правадыра Абдэль-Маліка аль-Хуці, што дзейнічае яшчэ з 2004 года, у апошні час рэзка пашырыла захопленыя ёй тэрыторыі, змусіўшы ўрад краіны да ўцёкаў. Цяпер яна кантралюе заходнюю, густа населеную траціну Емэна са сталіцай Санай і другім найбуйнейшым горадам Адэнам; ураду краіны цяпер падкантрольныя тэрыторыі ў цэнтры і на ўсходзе краіны, якія ў значнай ступені складаюць пустэльні.

Гэтая групоўка, як мяркуюць, дзейнічае пры падтрымцы шыіцкага Ірану; Тэгеран і менавіта гэтая групоўка адмаўляюць такую сувязь.

Супраць паўстанцаў Хуці вядуць ваенную кампанію ў падтрымку ўраду Емэна некалькі суніцкіх дзяржаваў Пэрсыдзкага заліву на чале з Савудаўскай Арабіяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG