Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве ўлады «ваююць» з салдацікамі часоў Трэцяга рэйху ВІДЭА


ФІгуркі салдацікаў "Наваросіі"
ФІгуркі салдацікаў "Наваросіі"

Да 70-годзьдзя Перамогі маскоўскія ўлады вырашылі захапіць праніклую ў Маскву групоўку цацачных «фрыцаў» часоў Другой сусьветнай вайны.

Маскоўскае ўпраўленьне Сьледчага камітэту ўзбудзіла крымінальную справу па факце продажу ў маскоўскай «Цэнтральнай дзіцячай краме на Лубянцы» цацачных салдацікаў з нацысцкай сымболікай. Прадстаўнік камітэту паведаміла журналістам, што сьледчыя «адбіраюць» з гандлю салдацікаў ў форме нацысцкай Германіі. Сьледчыя таксама праводзяць допыты і ператрусы ў прадаўцоў.

Кампанія «Галс-Дэвэлапмэнт», якая кіруе «Цэнтральнай дзіцячай крамай на Лубянцы», адмовілася браць на сябе адказнасьць за асартымэнт прадаваных тавараў. Аднак прадстаўніца гэтай кампаніі пацьвердзіла радыёстанцыі «Эхо Москвы», што бюсты і фігуркі салдат нацысцкай Германіі былі прыбраныя з прылаўкаў і выключаныя з продажу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG