Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўзбэкістане праходзяць выбары прэзыдэнта


Праз чатыры гадзіны пасьля пачатку галасаваньня ЦВК Узбэкістану прызнаў, што выбары адбыліся.

Ва Ўзбэкістане сёньня праходзяць прэзыдэнцкія выбары. На пасаду кіраўніка рэспублікі прэтэндуюць чатыры кандыдаты, сярод якіх дзейны прэзыдэнт Іслам Карымаў. За выбарамі сочаць каля трохсот назіральнікаў ад 45-ці дзяржаў.

Галасаваньне пачалося ў шэсьць гадзін раніцы па мясцовым часе. Праз чатыры гадзіны Цэнтарвыбаркам Узбэкістану прызнаў, што выбары адбыліся, адзначыўшы, што прагаласавалі ўжо больш за 35 працэнтаў выбарнікаў, каля сямі мільёнаў чалавек.

Прыхільнікі узбэцкай апазыцыі заяўляюць аб адсутнасьці на выбарах незалежных прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкую пасаду. Трое кандыдатаў, па іх словах, ляяльныя да кіроўнага рэжыму, а перамога дзейнага кіраўніка рэспублікі, 77-гадовага Карымава, які займае сваю пасаду з 1991 года, не выклікае ў іх сумневаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG