Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на поштуradiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша:
У Менску ў сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны адбудзецца міжнародная канфэрэнцыя «Моўныя правы і іх абарона». Пачатак рэгістрацыі ў 9.00.
У Горадні пройдзе традыцыйная беларуская дыктоўка. Адрас: памяшканьне № 100 па вул. Будзённага, 48а. Пачатак у 16.00.
У менскім клюбу «Re: Public» з канцэртам выступіць гурт «Крама». Пачатак у 19.00.
У Нацыянальным мастацкім музэі ў рамках выставы «Mater Dei. Іканаграфія адной любві» адбудзецца канцэрт «Страсці Хрыстовы» ў «Добра тэмпэраваным клявіры» Ёгана Сэбастыяна Баха ў выкананьні ляўрэата міжнародных конкурсаў Аляксея Пшанічнага. Уваход па квітку ў музэй. Пачатак у 17.00.
У гісторыі:
1958 — створанае Сталае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН.
1989 — прыняў першых пасажыраў міжнародны аэрапорт «Менск-2».
У памяці:
1515 — нарадзілася Тэрэза Авільская, каталіцкая сьвятая.
1919 — нарадзілася беларуская пісьменьніца Вера Палтаран.
1934 — нарадзіўся беларускі паэт, перакладчык, фальклярыст Кастусь Цьвірка.
1938 — нарадзіўся Ўладзімер Раговіч, беларускі харавы дырыжор, фальклярыст, пэдагог.
1940 — нарадзіўся Ўладзімер Мархель, беларускі літаратуразнаўца і паэт.
1985 — памёр сусьветна вядомы мастак Марк Шагал.
1995 — памёр Чэслаў Найдзюк, беларускі грамадзкі дзяяч.
Цытата:
«Твае недамоўкі, мае недаверы
Расплавіць спагадна ратунак вачэй,
I выплача рэўнасьць няспаных начэй
Твае надамоўкі, мае недаверы.
Расьсеюцца здані, прывіды, хімэры,
I поўні пагляду стане лягчэй,
Калі недамоўкі, калі недаверы
Расплавіць спагадна ратунак вачэй».
Уладзімер Мархель