Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Волі − 2015: пад беларускімі, украінскімі і эўрапейскімі сьцягамі ЖЫВЫ БЛОГ

У Менску адбылося масавае шэсьце з нагоды Дня Волі. Удзел у акцыі ўзялі больш за тысячу чалавек.

У Менску адбылося традыцыйнае шэсьце з нагоды Дня Волі. Удзельнікі сабраліся а 15-й гадзіне каля кінатэатра «Кастрычнік», пасьля прайшлі шэсьцем да парку Дружбы Народаў. Першапачаткова збор удзельнікаў плянаваўся а 17:00, але Менскі гарвыканкам перанёс пачатак акцыі на дзьве гадзіны раней.​

19:06 25.3.2015

18:44 25.3.2015

17:51 25.3.2015

У Менску адбылося традыцыйнае шэсьце з нагоды Дня Волі. Удзельнікі сабраліся а 15-й гадзіне каля кінатэатра «Кастрычнік», пасьля прайшлі шэсьцем да парку Дружбы Народаў. Першапачаткова збор удзельнікаў плянаваўся а 17:00, але Менскі гарвыканкам перанёс пачатак акцыі на дзьве гадзіны раней.​ Радыё Свабода вяло жывую трансьляцыю.

17:36 25.3.2015

17:35 25.3.2015

17:35 25.3.2015

У затрыманай машыне знаходзяцца бабруйскія актывісты, якія бралі ўдзел у акцыі. Аўто з расейскімі нумарамі. Даішнікі не адпускаюць машыну, кажычу, што ў яе недапушчальная таніроўка. Працягваецца разьбіральніцтва.

17:19 25.3.2015

Адзін з удзельнікаў акцыі паведаміў карэспандэнту Радыё Свабода, што падслухаў, як міліцыянт сказаў у рацыю: «Запакавалі. Куды везьці?». Даішнікі спынілі аўто, на якім зьбіраліся зьехаць двое ўдзельнікаў акцыі. На люстэрку машыны завязаная бел-чырвона-белая стужка. Зараз ідзе разьбіральніцтва.

17:09 25.3.2015

Некаторыя ўдзельнікі шэсьця пачынаюць разыходзіцца. Тыя, хто застаецца, размаўляць, сьпяваюць песьні. За мэталашукальнікі, на пляцоўку для мітынгу, ніхто не пайшоў.

17:01 25.3.2015

Людзі спыніліся на ўваходзе ў парк Дружбы народаў. Ніхто не разыходзіцца, скандуюць «Жыве Беларусь!» і сьпяваюць песьні. Пляцоўка для мітынгу абгароджаная, стаяць мэталашукальнікі. Аднак на пляцоўку для мітынгу ніхто з арганізатараў і ўдзельнікаў ня ідзе.

17:00 25.3.2015

Жывая трансьляцыя часова прыпыненая, няма сыгналу. Чакайце працягу.

16:57 25.3.2015

Калёна дайшла да парку Дружбы народаў. Арганізатар акцыі Аляксей Янукевіч аб'явіў пра сканчэньне мерапрыемства і падзякаваў усім, хто прыйшоў на Дзень Волі.

16:53 25.3.2015

У калёне скандуюць «Пуцін – фашыст!».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG