Падаўжэньне тэрміну зьняволеньня сьледзтва патлумачыла неабходнасьцю далейшага расьследаваньня дзейнасьці бакінскага бюро азербайджанскай службы Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода. Журналістка Хадыджа Ісмаілава займалася тэмай расьследаваньняў.
13 лютага супраць Хадзіджы Ісмаілавай былі вылучаныя новыя абвінавачваньні — ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, нелегальным прадпрымальніцтве і злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. Журналістка, якая зьбірала зьвесткі аб карупцыі сярод урадавых чыноўнікаў, сказала на пасяджэньні ў пятніцу, што абвінавачваньні супраць яе сфабрыкаваныя і палітычна матываваныя.
Адзін з кіраўнікоў Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Ненад Пеіч заявіў, што справа супраць радыёстанцыі, а таксама абвінавачваньні на адрас Хадзіджы Ісмайлавай у рэальнасьці ня маюць падставаў.
Арышт Хадзіджы Ісмаілавай, ўзятай пад варту ў снежні, асудзілі міжнародныя праваабарончыя арганізацыі. Яны назвалі перасьлед журналісткі часткай кампаніі, санкцыянаванай у вышэйшых эшалёнах улады з мэтай запалохваньня незалежных актывістаў і журналістаў.
У сьнежні ў бакінскім бюро Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода прадстаўнікі пракуратуры правялі ператрус, а затым зачынілі і апячаталі памяшканьне.