Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «ДНР» зьбіраюцца ўводзіць прадуктовыя карткі


«Шэраг „чыноўнікаў“ ад „ДНР“ бачаць у гэтым адзіны выхад з цяперашняй сытуацыі», — паведаміў у Facebook каардынатар руху «Інфармацыйны супраціў» Ўкраіны Дзьмітры Тымчук.

Тымчук таксама паведамляе, што ў так званай «ДНР» працягваецца «мабілізацыйная кампанія»: «Баявікі рассылаюць „позвы“ па прадпрыемствах і шахтах. Ёсьць распараджэньне кіраўніцтва „ДНР“ мабілізаваць з кожнай буйной шахты і прадпрыемствы мінімум 250 чалавек».

Кіраўнік «Інфармацыйнага супраціву» паведамляе, што цягам апошніх сутак «расейска-тэрарыстычныя войскі на Данбасе працягвалі груба парушаць ўмовы мірных дамоўленасьцей, выкарыстоўваючы для абстрэлаў пазыцый украінскіх войскаў практычна ўвесь спектар наяўных ўзбраеньняў — ад стралковай да ствольнай і рэактыўнай артылерыі».

Паводле яго слоў, з боку баевікоў фіксуецца толькі некаторае памяншэньне колькасьці артылерыі, якая адводзіцца ў тыл згодна з менскімі дамоўленасьцямі. Цяжкая бранятэхніка застаецца на месцы і ад лініі разімежаваньня не адводзіцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG