Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатары ЗША заклікаюць узмацніць санкцыі супраць Расеі за парушэньне перамір'я


Джон Маккейн
Джон Маккейн

Двухпартыйная група сэнатараў ЗША заклікала дзяржаўнага сакратара Джона Кэры зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расеі і забясьпечыць дапамогу Ўкраіне пасьля таго, як прарасейскія сэпаратысты парушылі пагадненьне аб спыненьні агню і захапілі ўкраінскі горад Дэбальцава.

Сэнатары заяўляюць у сваім лісьце да Кэры, што «надышоў час даць абарончыя ўзбраеньні Ўкраіне і разгледзець пытаньне аб увядзеньні дадатковых санкцый, у тым ліку выдаленьня Расеі зь фінансавай сістэмы SWIFT»

Сярод тых, хто падпісаў ліст, дэмакрат Дзік Дурбін і старшыня камітэту па справах узброеных сіл Джон Маккейн.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ня выключыў магчымасьць паставак ва Ўкраіну так званай летальнай ваеннай дапамогі.

Афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст заявіў 20 лютага, што ваенныя апэрацыі, якія праводзяцца падтрыманымі Расіяй сэпаратыстамі ва Ўкраіне нясуць рызыку «павелічэньня іх кошту» для Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG