Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штраф за «антысанітарныя» ўлёткі


Будынак Берасьцейскага аблвыканкаму
Будынак Берасьцейскага аблвыканкаму

Берасьцейскі грамадзкі актывіст Андрэй Шарэнда завочна атрымаў штраф 2,7 мільёна рублёў. Яго зьвінавацілі ў забруджваньні гораду.

Камісія адміністрацыі Маскоўскага раёну Берасьця палічыла «антысанітарным» тое, што Андрэй Шарэнда нібыта расклейваў улёткі з інфармацыяй пра палітвязьняў.

«Гэта 16 студзеня мяне затрымалі, калі я ехаў дахаты ў аўтобусе. Я не адмаўляў, што ўдзельнічаў у распаўсюдзе гэтых улётак... Хаця я іх і не расклейваў, проста прысутнічаў. І мяне без маёй прысутнасьці 23 студзеня пакаралі. Гэтая адміністрацыйная камісія — увогуле прафанацыя. Тыя самыя міліцыянты, якія складалі на мяне пратакол, яны прысутнічалі і на гэтай камісіі. Фактычна, яны і выносілі рашэньне аб гэтым штрафе. Па тым артыкуле пагражала да 25 базавых велічыняў, але мне далі 15, скінулі... Зьмякчылі, што я першы раз па гэтым артыкуле трапіўся,» — распавёў Андрэй Шарэнда.

Андрэй кажа, што не плянуе абскарджваць гэты штраф:

«Уся гэтая судовая сыстэма беларуская прагніла ўшчэнт, таму няма сэнсу. Тыя міліцыянты яшчэ калі затрымлівалі, дамаўляліся пры мне, маўляў, запомні яго, будзеш сьведчыць на судзе.»

16 студзеня Андрэй Шарэнда быў затрыманы АМАПаўцамі проста ў тралейбусе. Яму патлумачылі, што ён «падобны на чалавека, які ўчыніў правапарушэньне». Актывіста завезьлі ў пастарунак, дзе на яго склалі два пратаколы за дробнае хуліганства і за парушэньне добраўпарадкаваньня гораду.

Андрэй Шарэнда кажа, што, магчыма, яго яшчэ чакае суд па пратаколу аб хуліганстве.

16 дзень кожнага месяца дэмакратычныя актывісты ладзяць розныя акцыі на салідарнасьць з беларускімі палітвязьнямі. У Берасьці ў гэты дзень пэрыядычна зьяўляюцца ўлёткі з партрэтамі вязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG