Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвяткуючы Новы год, вясковец задушыў госьця рукамі


1 і 2 студзеня на тэрыторыі Менскай вобласьці зарэгістраваныя 30 злачынстваў.

Сярод злачынстваў — забойства, тры факты нанясеньня цяжкіх цялесных пашкоджаньняў, разбой, тры рабаваньні, 15 крадзяжоў, пяць выпадкаў хуліганства, паведамляе БелаПАН са спасылкай на УУС Мінскага аблвыканкама.

У Барысаўскім раёне 1 студзеня ў 17.15 са свайго дома з пранікальным нажавым раненьнем грудной клеткі быў дастаўлены і шпіталізаваны ў Барысаўскі цэнтральны раённы шпіталь мужчына 1971 года нараджэньня, жыхар вёскі Аскеркі. Сьледча-апэратыўнай групай вызначана, што 1 студзеня прыблізна ў 15.30 пацярпелага ўдарыў нажом сын 1992 года нараджэньня падчас сваркі, што ўзьнікла пры сумесным ужываньні сьпіртных напояў. Падазроны затрыманы. Барысаўскім раённым аддзелам Сьледчага камітэту распачатая справа на падставе ч. 1 арт. 147 КК (наўмыснае нанясеньне цяжкага цялеснага пашкоджаньня).

1 студзеня ў 17.05 у Валожынскім раёне, у вёсцы Каліварыя, у доме 64-гадовага мясцовага жыхара са сьлядамі ўдушэньня быў знойдзены труп мужчыны 1972 года нараджэньня. Паводле вынікаў судова-мэдыцынскай экспэртызы ад 2 студзеня, сьмерць наступіла ў выніку асфіксіі. Устаноўлена, што 1 студзеня прыблізна ў 16.00 падчас сумеснага расьпіваньня сьпіртных напояў узьнікла сварка, і госьця рукамі задушыў гаспадар дома. Падазроны затрыманы. Раённым аддзелам СК распачатая справа на падставе ч. 1 арт. 139 КК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG