Упершыню гэты твор на словы Фэлікса Аксёнцава і музыку Славы Кораня быў выдадзены на альбоме «Краіна доўгай белай хмары» (1990), вядомы таксама ў выкананьні гурту N.R.M. (live-альбом «Акустычныя канцэрты канца XX стагодзьдзя»).
Пераможцам стаў 17-гадовы Раман Волазьнеў.
Раман Волазьнеў атрымаў шырокую вядомасьць яшчэ ў 12 гадоў пасьля таго, як стаў ляўрэатам конкурсу «Дзіцячая Новая хваля». Тады Раман і пазнаёміўся зь вядомым расейскім сьпеваком Уладзімерам Прасьняковым. У 2010 годзе кампазытар Раман Козыраў прапанаваў хлопцу да выкананьня песьню «Сьпі, малы сакол» на словы Янкі Лучыны. Раман даслаў паслухаць «Сакола» Прасьнякову, той быў у захапленьні, хоць ня ўсе словы зразумеў. І прапанаваў яе выканаць Раману дуэтам, стварыўшы новую аранжыроўку.
Паводле галасаваньня вКонтакте перамогу атрымаў Стас Шашок і яго гурт «Час лайна». Ён мае 547 з 2000 галасоў.
Другое месца ў галасаваньні вКонтакте меў Ілья Фаляжынскі з 506 галасамі.
Паводле галасаваньня ў Soundcloud перамогу атрымаў гурт Здань.
Слухаць усе кавэры:
Слухаць арыгінальную вэрсію песьні гурту УЛІС: