Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-канфэрэнцыя Ўладзімера Пуціна (онлайн і камэнтары)

Прэзыдэнт Расеі “без абмежаваньня рэглямэнту” адказвае на пытаньні журналістаў. Акрэдытацыю атрымала 1259 прадстаўнікоў розных СМІ, у тым ліку беларускіх.

12:25 18.12.2014

Сёньняшняя сытуацыя справакаваная зьнешнімі фактарамі, — лічыць Уладзімер Пуцін. – На яе ўплываюць зьнешнеэканамічныя фактары, найперш цана на нафту, а пасьля і на газ. Лічу, што Цэнтральны банк і ўрад прымаюць адэкватныя меры.

Мы зьбіраемся прымаць меры, якія пасьпяхова выкарыстоўвалі ў 2008 годзе. Безумоўна, калі сытуацыя будзе захоўвацца, нам давядзецца нешта скарачаць.

Гады праз два пачнецца рост сусьветнай эканомікі, — лічыць Уладзімер Пуцін. – За гэты час нам ўдасца шмат чаго зрабіць па дывэрсыфікацыі нашай эканомікі.

Мы будзем выконваць усе нашыя сацыяльныя абавязальніцтвы, абапіраючыся на тыя рэзэрвы, якія мы маем.

Рэзэрвы ЦБ 419 млрд даляраў, — нагадвае Пуцін. Рэзэрвы ўрада падрасьлі прыблізна на 2,5 трлн рублёў.

Непазьбежна сытуацыя вернецца ў нармальнае рэчышча, — заключыў свой выступ Уладзімер Пуцін.

12:24 18.12.2014

12:20 18.12.2014

Прэсавая канферэнцыя пачалася з выступу Ўладзімера Пуціна.

Расейскі прэзыдэнт адзначыў, што рост ВУП за 10 месяцаў бягучага года склаў 0,7 (можа 0,6 працэнтаў). Пахваліўся ростам сальда гандлёвага балянсу, паскарэньнем росту прамысловай вытворчасьці. Зазначыў, што беспрацоўе на нізкім узроўні, а сёлета быў рэкордны ўраджай.

Нягледзячы на ўсе турбулентнасьці на фінансавым рынку, фінансавы бюджэт будзе складзены з прафіцытам, — заявіў Уладзімер Пуцін

12:10 18.12.2014

Курсы валют на момант пачатку прэс-канфэрэнцыі: даляр - 61.02, эўра - 75.23.

XS
SM
MD
LG