Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наўрацілава ажанілася з былой «Міс СССР»


Ілюстрацыйнае фота

Былая зорка тэнісу Марціна Наўрацілава ажанілася са сваёй доўгатэрміновай партнэркай, расейкай Юліяй Лемігавай, у Нью-Ёрку.

Пара афіцыйна зарэгістравала свой шлюб 15 сьнежня.

Чэшка паводле паходжаньня, якая пасьля пераехала ў ЗША, Наўрацілава выйграла турнір у Ўімблдане рэкордныя 9 разоў. Яна была першым гульцом, які выйграў гэты турнір шэсьць разоў запар. Яна таксама стала першым знакамітым спартоўцам, які адкрыта абвясьціў пра сваю бісэксуальнасьць.

58-гадовая Наўрацілава і 42-гадовая Лемігава ў адносінах з 2009 году.

У верасьні Наўрацілава зрабіла прапанову шлюбу сваёй сяброўцы на вялікім экране тэніснага стадыёну «Артур Эш» у Нью-Ёрку падчас турніру US Open, выклікаўшы гучныя вітаньні ад публікі.

Юлія Лемігава — расейская прадпрымальніца і былая мадэль. Яна была «Міс СССР» ў 1990 годзе і рэпрэзэнтавала Савецкі Саюз на конкурсе «Міс Сусьвет» 1991 году, дзе заняла другое месца.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG