Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь губляе ад падзеньня цэнаў на нафту,— Снапкоў


Аб гэтым заявіў у інтэрвію БелаПАН міністар эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

Паводле яго слоў, «адным з галоўных фактараў, які ўплывае на сытуацыю ў Расеі, — цана на нафту». «Калі цана на нафту будзе не ніжэй за 80 даляраў за барэль, такі ўзровень для Расеі і для нашай эканомікі будзе цалкам камфортным», — сказаў міністар эканомікі Беларусі.

Пры гэтым ён удакладніў: зьніжэньне цаны на нафту ніжэй за гэты ўзровень непажаданы, паколькі вядзе да некаторага некрытычна памяншэньня станоўчага сальда ў гандлі нафтай і нафтапрадуктамі. «Калі казаць пра ўплыў гэтага фактару на нашу краіну, то зьніжэньне цаны на нафту на 1 даляр азначае для нас зьмяншэньне на 20 мільёнаў даляраў сальда ў гандлі нафтай і нафтапрадуктамі ў гадавым вымярэньні», — сказаў Снапкоў. Міністар таксама прызнаў, што сытуацыя ў расейскай эканомікі моцна паўплывае на эканоміку Беларусі. «Уплыў падзей у расейскай эканоміцы на беларускую — бясспрэчны. На дадзены момант наш ВУП прама ці ўскосна напалову залежыць ад Расеі», — сказаў ён.

Але на думку Снапкова, нават у выпадку некаторага зьніжэньня ВУП Расеі ў наступным годзе попыт на беларускую прадукцыю будзе захоўвацца. У цэлым, міністар заявіў, што «мы ня схільныя ўвязваць магчымасьці нашага эканамічнага росту ў будучым годзе з парамэтрамі ў Расеі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG