Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Жызьнеўскаму не далі званьня Героя Ўкраіны?


Пахаваньне Міхаіла Жызьнеўскага
Пахаваньне Міхаіла Жызьнеўскага

Аляксандар Фядута зьвярнуўся да ўкраінскіх дэпутатаў, чаму у сьпісе герояў Нябеснай сотні, уганараваных званьнем Герояў Украіны, няма беларускага ўдзельніка падзеяў на Майдане Міхася Жызьнеўскага. Палітык задаецца пытаньнем, ці гэта справядліва, і піша, што бацькам важна ведаць, што іх сын загінуў ня проста так.

Журналіст Мікола Бянько піша:

«Ордэн Героя Украіны для Міхала Жызнеўскага — гэта адначасова і ўшанаваньне памяці, і дадатковая абарона для ягоных бацькоў. Маці Міхася мне некалькі разоў распавядала пра дзікунскія выпадкі, калі суседзі, наглядзеўшыся расейскай прапаганды, маглі публічна абразіць ці нават адвесіць аплявуху за „сына-фашыста“. Атрыманьне гэтай статуснай абароны зьняло б усе пытаньні падобнага кшталту».

Паводле ўкраінскага заканадаўства, званьне Героя Ўкраіны могуць атрымліваць толькі грамадзяне Ўкраіны. Ва Ўказе Пятра Парашэнкі адсутнічаюць яшчэ два прозьвішчы герояў Нябеснай сотні: Зураб Хурцыя (Грузія), Давід Кіпіані (Грузія).

На гэта Мікола Бянько рэагуе: «Я разумею, што ёсьць прапісаныя законам працэдуры. Я выдатна ўсьведамляю, што ўкраінцы спрабуюць пабудаваць праўную дзяржаву на месцы постсавецкай руіны. Але аргумэнт у стылі „неграмадзяне ня могуць быць уганараваныя гэтым ордэнам, таму што ёсьць закон“ гучаць вельмі непераканаўча, бо Вярхоўная Рада Украіны за апошні год паказвала ня раз, як дэпутаты за адзін дзень здольныя ўносіць дзясяткі правак у законы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG