Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін пасылае расейскія бамбавікі да межаў ЗША


«Заява Расеі ў сераду аб тым, што яна плянуе накіраваць бамбавікі далёкай авіяцыі для патруляваньня неба над „заднім дваром“ ЗША ў Карыбскім басэйне і Мэксыканскай затоцы, відаць, прагучала для многіх амэрыканцаў як нешта з часоў халоднай вайны», — піша Гавард Лафранчы, аглядальнік The Christian Science Monitor.

«Пэнтагон паспрабаваў зьменшыць правакацыйныя намеры, якія стаяць за гэтымі палётамі, і некаторыя заходнія чыноўнікі сьпісалі рост вайсковай актыўнасьці Расеі на спробы аслабелай дзяржавы зноўку зацьвердзіць сваю сусьветную прысутнасьць», — адзначае аўтар.

«Аднак, нават калі ў Расеі ёсьць права праводзіць вучэньні дзе заўгодна ў міжнароднай паветранай прасторы, яе пляны патруляваць неба паблізу ЗША падаюцца значнымі з-за кантэксту, у якім яны адбываюцца: па другі бок Атлянтыкі ў апошнія тыдні Расея ўсё больш выходзіць за ўсталяваныя рамкі, рэгулярна парушаючы паветраную прастору занепакоеных гэтым былых савецкіх рэспублік», — гаворыцца ў артыкуле.

«Чыноўнікаў НАТО турбуе, ці не прывядзе рост усё больш правакацыйнай актыўнасьці Расеі ў паветранай прасторы членаў НАТО да інцыдэнту, які выкліча канфрантацыю двух бакоў», — піша выданьне.

Пытаньне, якое актыўна абмяркоўваюць чыноўнікі міністэрства абароны ЗША і аналітыкі па Расеі, стаіць так: што задумвае Расея?

Экспэрт па Расеі Піцер Зэен сьцьвярджае, што такая дэманстрацыя сілы зьяўляецца «добрай геапалітычнай стратэгіяй» для лідэра, які ўсімі сіламі імкнецца адрадзіць сусьветную дзяржаву.

Адзначаючы эканамічны спад і дэмаграфічны крызіс у Расеі, былы віцэ-прэзыдэнт аддзелу аналітыкі ў Цэнтры сусьветнага стратэгічнага прагназаваньня Stratfor, кажа, што ў Пуціна ёсьць «максымум восем гадоў, калі ён адносна моцны, каб дзейнічаць» для прадухіленьня заняпаду Расеі і забесьпячэньня ўмоў, якія дазволяць ёй застацца сусьветнай дзяржавай.

Усьведамленьне, што часу мала, тлумачыць намаганьні Пуціна атрымаць кантроль, прынамсі, над прамысловым усходам Украіны, кажа Зэен. Неабходнасьць паказаць Расею як сілу, зь якой трэба лічыцца, тлумачыць яго актыўнасьць за межамі краіны, пераказвае выданьне меркаваньне экспэрта, чыя новая кніга «Выпадковая звышдзяржава» прысьвечана пуцінскай Расеі.

Зэен лічыць: Пуцін рызыкуе зайсьці занадта далёка са сваёй стратэгіяй гульні мускуламі. Калі ён пралічыцца, ён можа справакаваць ЗША прыняць такія меры, як павелічэньне колькасьці ўзброеных сіл ва Ўсходняй Эўропе, а гэта стане «катастрофай» для Расеі, якая знаходзіцца ў стане заняпаду.

Пераклад артыкулу зьмяшчае партал inopressa.ru.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG