Паводле Бяляцкага, падчас сустрэчы былі абмеркаваныя сытуацыя ў Беларусі, а таксама некаторыя аспэкты беларуска-расейска-ўкраінскіх адносінаў.
Алесь Бяляцкі заклікаў урад Швэцыі не мяняць сваёй пазыцыі ў адносінах да беларускіх уладаў і патрабаваць вызваленьня палітычных зьняволеных, а таксама аказваць падтрымку грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
Маргот Вальстрэм пацьвердзіла, што пазыцыя Швэцыі адносна Беларусі будзе нязьменнай і прынцыповай, паведамляе spring96.org.