Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр КНДР публічна зьявіўся ўпершыню за 40 дзён


Галоўная газэта Паўночнай Карэі «Надон сінмун» распаўсюдзіла 14 кастрычніка некалькі фатаграфій лідэра КНДР Кім Чэн Ына, які стаіць з дапамогай палачкі.

Гэта першыя афіцыйныя паведамленьні пра грамадзкую дзейнасьць паўночнакарэйскага кіраўніка за апошнія 40 дзён.

На апублікаваных фотаздымках Кім Чэн Ын, апрануты ў чорны касьцюм, усьміхаецца і паказвае на толькі што пабудаваны жылы комплекс. Працяглая адсутнасьць 31-гадовага лідэра КНДР сілкавала спэкуляцыі адносна стану яго здароўя.

Афіцыйныя крыніцы паведамлялі, што Кім Чэн Ын знаходзіцца ў стане «дыскамфорту». Крыніца, якая мае доступ да кіраўніцтва Паўночнай Карэі, заяўляла 10 кастрычніка, што Кім жорстка кантралюе свой урад, але пашкодзіў нагу, удзельнічаючы ў вайсковых вучэньнях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG