Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна атрымлівае нарвэскі газ, на траціну таньнейшы, чым расейскі


Украіна пачала атрымліваць газ ад нарвэскай кампаніі «Statoil» і разглядае розныя варыянты па расейскім газе да вырашэньня спрэчкі з «Газпромам» у Стакгольмскім арбітражы, заявіў прэм’ер-міністр Арсень Яцанюк.

Пра гэта паведамляе BBC

Паводле прэм’ер-міністра Ўкраіны, пастаўкі нарвэскага газу пачаліся яшчэ 1 кастрычніка. Нарвэскі газ паступае ва Ўкраіну праз Славаччыну па так званым «рэвэрсыўным» маршруце. Нарвэгія пастаўляе газ ва Ўкраіну па кошце 340 даляраў за тусячу кубамэтраў. Кошт расейскага газе для Ўкраіны складаў 485 даляраў.

Ва ўрадзе адзначылі, што цяпер ва ўкраінскіх газавых сховішчах 16,7 мільярда кубічных мэтраў газу. Каб перазімаваць, трэба набыць яшчэ каля 5 мільярдаў кубамэтраў.

У Кабінэце міністраў кажуць пра два варыянты, як атрымаць дадатковыя аб’ёмы прыроднага газу.

Першы варыянт, кажа Арсень Яцанюк, — часовае пагадненьне з Расеяй:

«Мы разам з Эўрапейскім зьвязам праводзім сумесную энэргетычную палітыку з той мэтай, каб падпісаць часовае пагадненьне на пастаўку прыроднага газу, пакуль Стакгольмскі арбітражны суд канчаткова не вырашыць спрэчку паміж «Нафтагазам» і «Газпромам».

Іншы варыянт, калі такое пагадненне ня будзе дасягнута, — часовае рашэньне па цане на расейскі газ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG