Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 1 кастрычніка: 5 гадоў па Альгердзе Невяроўскім


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча
Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. У Міжнародным адукацыйны цэнтры імя Ёханэса Раў (пр-т Газэты «Праўда», 11) пройдзе Рэспубліканскі форум, прысьвечаны дню пажылога чалавека. У форуме ўдзельнічаюць прадстаўнікі ўсіх эўрапейскіх і беларускіх ведамстваў, якія працуюць у гэтай тэматыцы. Пачатак а 10.00.

Менск. «Беларусізацыя: Фабрыка зорак» запрашае новых вядучых на курсы «Мова ці кава». Кастынг-сустрэча з камандай «Мова ці кава» адбудзецца ў 19.00 на пляцоўцы tut.by! (пр-т Дзяржынскага, 57, паверх 9).

Менск. У кнігарні «логвінаЎ» (пр-т Незалежнасьці, 37а) адбудзецца сустрэча зь пісьменьнікам і тэлевядучым, аўтарам менскага раману «Бывший сын» Сашам Філіпенкам. Удзел таксама возьме выдавец Барыс Пастэрнак. Пачатак а 19.00.

Менск. У Цэнтры сучасных мастацтваў адкрыецца фотавыстава «Арно Фішэр. Фатаграфія». На адкрыцьці будзе прысутнічаць куратар выставы, рэктар Дрэздэнскай акадэміі выяўленчых мастацтваў Маціяс Флюген. Пачатак а 18.00.

Менск (па 20 лістапада). У музэі аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАНБ стартуе выстава «Гуляла Пава...» (няглюбскія строі ў XIX і XX стагоддзях). Адкрыцьцё адбудзецца а 15.00.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Міжнародны дзень пажылых людзей.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

331 да н. э. ― вырашальная бітва пры Гаўгамелах паміж войскамі Аляксандра Македонскага і пэрсыдзкага цара Дарыя III, пасьля якой Пэрсыдзкая імпэрыя спыніла сваё існаваньне.

1817 ― першае паседжаньне падпольнага студэнцкага Таварыства філяматаў, якое стварылі студэнты Віленскага ўнівэрсытэту Тамаш Зан з-пад Маладэчна і Адам Міцкевіч з-пад Наваградка. Сябрам таемнага таварыства філяматаў выпала стаць пачынальнікамі беларускай нацыянальнай ідэі.

«На беларускай мове, якую называюць русінскай альбо літоўска-русінскай, таксама размаўляе каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзьнікла даўно і выдатна распрацаваная. У пэрыяд незалежнасьці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваёй дыпляматычнай перапіскі».

Адам Міцкевіч


1918 ― у Менску адкрылася каталіцкая духоўная сэмінарыя.

1944 ― створаны Берасьцейскі тэатар драмы.

1946 ― завяршыў працу Нюрнбэрскі трыбунал.

1949 ― заснаваная Кітайская Народная Рэспубліка.

1988 ― створаны народны фронт Эстоніі, які паслужыў прыкладам для стварэньня Беларускага Народнага Фронту.

1991 ― пачаў працу Беларускі гуманітарны ліцэй, які пазьней атрымае імя Якуба Коласа, а яшчэ пазьней будзе зачынены пастановаю Савету Міністраў. Аляксандар Лукашэнка назаве ліцэй «гняздом апазыцыі».

1992 ― у Літве ўведзеная новая валюта ― літ.

2009 ― памёр Альгерд Невяроўскі, беларускі журналіст.

У гэты дзень нарадзіліся:

1829 ― Уладзіслаў Віктар Акінчыц, лекар, удзельнік паўстаньня 1863 году.

1881 ― Міхаіл Станюта, беларускі мастак.

1888 ― Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, прапаведнік баптызму, перакладчык рэлігійных тэкстаў.

1888 ― Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф.

1937 ― Андрэй Мдзівані, беларускі кампазытар.

1952 ― Анатоль Байдачны, расейскі і беларускі футбаліст, трэнэр зборнай Беларусі па футболе.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Вар'ят без вар'яцтва. 1 кастрычніка 1888 году нарадзіўся Язэп Драздовіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG