Кіеўскі акадэмічны муніцыпальны духавы аркестар пад кіраўніцтвам Юрыя Мельніка сыграў каля станцыі мэтро Алімпійская два вальсы, прысьвечаныя гораду і гімн Украіны. Піша Арцём Лява.
Акцыю актывісты здымалі на відэа, якое будзе праз сацыяльныя сеткі перададзена ўкраінскім вайскоўцам, што ўдзельнічаюць у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Ўкраіны.
«Мэта акцыі — узьняць настрой нашых абаронцаў, што ўдзельнічаюць у АТО і зьвярнуць увагу кіяўлян, якія трохі забылі, у якіх умовах жыве краіна, бо ў сталіцы не адчуваецца, што дзесьці зусім побач ідзе вайна і гінуць нашыя хлопцы», — кажа прэс-сакратар фонду Ксенія Чапенка.
Фота Арцёма Лявы