Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны Суд Беларусі забараніў назву тэлеканала «Белсат»


Вярхоўны Суд Беларусі сёньня абавязаў Польскае тэлебачаньне спыніць выкарыстаньне гандлёвага знака «Белсат» пры трансьляцыі на тэрыторыю Беларусі, а таксама на старонцы сайта «Белсат» у інтэрнэце, даступным для карыстальнікаў на тэрыторыі Беларусі.

Суд таксама пастанавіў спагнаць з адказчыка 9 998 800 рублёў судовых выдаткаў.

Спыніць «Белсат» можна, калі зьбіць спадарожнік, — Дзікавіцкі

Для «Белсата» рашэньне беларускага суду нічога ня зьменіць

Пазоў супраць кампаніі Telewizja Polska S.A., якой належыць гандлёвая марка «Белсат», быў пададзены ўладальнікам беларускай фірмы «БЕЛСАТплюс» Андрэем Беляковым у траўні мінулага году.

Паводле Белякова, ягоная кампанія, якая займаецца продажам абсталяваньня для прыёму спадарожнікавага і кабэльнага тэлебачаньня, нібыта цярпіць страты з-за сугучнасьці з назвай тэлеканалу. 27 студзеня 2014 году калегія Вярхоўнага суду пазоў Белякова адхіліла ў сувязі з тым, што заяўнік не прадставіў доказаў парушэньня ягоных выключных правоў на гандлёвы знак.
Але празь пяць месяцаў Прэзыдыюм Вярхоўнага суду Беларусі прыняў рашэньне накіраваць пазоў Андрэя Белякова супраць тэлеканалу «Белсат» на новы разгляд у сувязі зь нібыта недасканалым вывучэньнем доказаў па справе.


2 і 3 верасьня ў новым судовым працэсе прадстаўнікі бакоў яшчэ раз выклалі перад судовай калегіяй свае пазыцыі. Андрэй Белякоў сьцьвярджае, што Telewizja Polska S.A. парушыла ягоныя правы на гандлёвы знак «Белсат», прадстаўнікі ж тэлеканалу даводзяць, што ніякай гаспадарчай дзейнасьці ў Беларусі канал не вядзе. А ў Польшчы гандлёвы знак зарэгістраваны ў адпаведнасьці з усімі прававымі нормамі.
У сваім выступе ў судовых спрэчках раніцай 3 верасьня прадстаўнік пракуратуры заявіла, што лічыць пазыцыю Белякова абгрунтаванай, і папрасіла судзьдзяў задаволіць ягоны пазоў.


Рашэньне па справе аб гандлёвым знаку «Белсат» будзе агучана ў чацьвер 4 верасьня а 9-й гадзіне раніцы.


Сярод іншага фірма «БЕЛСАТплюс», якая займаецца продажам спадарожнікавага абсталяваньня, патрабуе, каб спадарожнікі прыпынілі трансмісію сыгналу тэлебачаньня «Белсат».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG