Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО створыць сілы хуткага рэагаваньня


Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн
Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн

Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн заявіў пра намер Паўночнаатлянтычнага зьвязу стварыць ва Ўсходняй Эўропе новыя сілы хуткага рэагаваньня.

Паводле яго, гэта забясьпечыць абарону краінаў НАТО ад пагрозаў. Расмусэн адзначыў, што сілы хуткага рэагавання могуць складацца з некалькіх тысяч чалавек, якія будуць сфармаваныя з вайскоўцаў краінаў-сяброў НАТО на ратацыйнай аснове.

У новыя падразьдзяленьні, якія будуць здольныя рэагаваць на магчымыя пагрозы ў вельмі кароткі пэрыяд часу, увойдуць ваенна-паветраныя, сухапутныя і ваенна-марскія сілы.

Расмусэн падкрэсьліў, што блёк будзе прысутнічаць на ўсходзе Эўропы гэтак доўга, колькі спатрэбіцца. Разам з тым, ён адзначыў, што НАТО ня будзе разрываць акт аб супрацоўніцтве з Расеяй ад 1997 году. 4-5 верасьня ў Уэйлзе адбудзецца саміт НАТО, на якім, як чакаецца, асноўнай тэмай будуць дзеяньні Расеі на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG