Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натаньяху: Апэрацыя ў Сэктары Газы будзе працягвацца да спыненьня абстрэлаў Ізраіля


Прэм’ер-міністр Ізраіля Бэнджамін Натаньяху заяўляе, што будзе настойваць на правядзеньні вайсковай апэрацыі ў Сэктары Газы, пакуль «Хамас» ня спыніць абстрэлы ізраільскай тэрыторыі.

Такую заяву Натаньяху зрабіў на наступны дзень пасьля парушэньня перамір’я, на якое бакі пагадзіліся дзеля працягваньня перамоваў паміж Ізраілем і палестынскім бокам дзеля дасягненьня доўгатэрміновых дамоўленасьцяў.

20 жніўня ваяўнічае крыло «Хамас» заявіла пра прыпыненьне перамір’я з Ізраілем.

На працягу серады з палестынскага боку па Ізраілі былі выпушчаныя дзясяткі ракет. Ізраіль, у сваю чаргу, распачаў авіяабстрэлы Сэктара Газы.

Паводле паведамленьняў палестынскіх уладаў, ад моманту парушэньня перамір’я зь іхнага боку загінула як найменш 20 чалавек. Перамовы наконт доўгатэрміновага перамір’я, якія праводзіліся ў Каіры, спыненыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG