Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР пагражае ЗША вайной з-за фільма пра Кім Чэн Ына


Кім Чэн Ына
Кім Чэн Ына

Паўночная Карэя абяцала «бязьлітасна пакараць» ЗША, калі на экранах зьявіцца новы галівудзкі баявік пра забойства Кім Чэн Ына.


Прадстаўнік міністэрства замежных спраў КНДР заявіў, што выпуск фільма стане аб’явай вайны.

Ён не згадаў назвы фільма, аднак вядома, што на кастрычнік прызначана прэм’ера фільма «Інтэрвію» з падобным сюжэтам.

У рэклямным відэароліку, разьмешчаным на YouTube, ёсьць кадры з падобным на Кім Чэн Ына акторам, а таксама сцэны баёў і запуску ядзерных ракет.

«Вытворчасьць і пракат фільма на тэму пра змову з мэтай забойства нашага правадыра зьяўляецца недапушчальным актам агрэсіі і тэрарызму», — гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай афіцыйным агенцтвам навінаў КНДР.
«Калі амэрыканская адміністрацыя дазволіць дэманстрацыю гэтага фільма, будуць прынятыя бязьлітасныя контрмеры», — гаворыцца ў заяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG