Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акустычная вэрсія «Радыё Свабода» ад 19-гадовага Ільі Фаляжынскага


Ілья Фаляжынскі
Ілья Фаляжынскі

Сваю інтэрпрэтацыю знакамітай песьні гурту УЛІС прапануе малады гітарыст Ілья Фаляжынскі.

З нагоды юбілею Радыё Свабода пры падтрымцы парталу Tuzin.fm, «Арт Сядзібы» і суполкі Мая Краіна Беларусь прапанавалі музыкам інтэрпрэтаваць адзін са знакавых сьпеваў беларускага року — «Радыё Свабода» гурту Ulis.

Упершыню гэты твор на словы Фэлікса Аксёнцава і музыку Славы Кораня быў выдадзены на альбоме «Краіна доўгай белай хмары», вядомы таксама і ў выкананьні гурту N.R.M. У часе 60-годзьдзя нашага радыё мы прэзэнтуем зробленыя беларускімі музыкамі кавэры.

Сваю вэрсію запісаў малады музыка Ілья Фаляжынскі:


«Для мяне „Радыё Свабода“ — гэта вольная незалежная крыніца, дзякуючы якой кожны чалавек мае магчымасьць атрымаць шмат карыснай інфармацыі, — распавядае Ілья Фаляжынскі. — Таксама мне вельмі падабаецца чытаць навіны, напісаныя тарашкевіцай».

На пытаньне, чаму вырашыў паўдзельнічаць у конкурсе кавэраў, Ілья кажа, што проста хацеў паспрабаваць:

«Я граю на гітарцы каля 2 гадоў. Большасьць часу аддаю ўласным песьням. Але калі даведаўся пра конкурс, вельмі захацелася паспрабаваць. Бо гэта вопыт, безь якога ніяк. Раней ніколі не запісваўся на студыі. Таксама было цікава гэтым займацца».

Ілью 19 гадоў. Ён бачыць будучую Беларусь свабоднай і незалежнай:

«Я бачу краіну, у якой толькі адна дзяржаўная мова, у якой сапраўдныя сымбалі, дзе кожны ў грамадзтве паважае адно аднаго, як і сваю Радзіму. Дзе з павагаю ставяцца да сваёй гісторыі, дзе сьвяткуюць сапраўдныя нацыянальныя сьвяты. Часам заплюшчваю вочы й уяўляю, што на самой справе ўсё так й ёсьць».
На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG