ЦВК: На 15.00 на Львоўшчыне прагаласавалі больш за палову выбаршчыкаў (51,15%) #ukrainevotes
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
А тым часам у Харкаве зьбіраюцца прарасейскія актывісты #ukrainevotes http://t.co/B91KfN463f
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
А нехта галасуе вось так) #ukrainevotes http://t.co/TSlTu6WQOq
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Пад Славянскам забіты італьянскі журналіст
МЗС Італіі пацьвердзіў факт гібелі італьянскага фатографа Андрэа Ракелі пад Славянскам (Данецкая вобласьць).Актывісты ў Луганску хочуць прагаласаваць «падпольна»
Участкі адкрыюць на некалькі гадзін і толькі для сваіх — прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў, праўкраінскіх партыяў і прадпрымальніцкіх супольнасьцяў.Мітынг сэпаратыстаў у Данецку. Шмат узброеных баевікоў
У Данбасе тэрор супраць выбарцаў — МУС Украіны
На прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне назіраецца рэкордная яўка. Пра гэта сёньня на прэсавай канфэрэнцыі заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў Станіслаў Рачынскі.«Бачна, што мы перажываем небывала актыўныя выбары, — заявіў ён. — Ужо цяпер відаць, што яўка будзе нейкая рэкордная».
Рачынскі адзначыў, што супрацьлеглая сытуацыя назіраецца ў Данбасе, «дзе ідзе адкрыты тэрор у адносінах да ўдзельнікаў выбарчага працэсу». Ён адзначыў, што ў гэтым рэгіёне выбары праходзяць фактычна «ў стане вайны».
Чаму ў Данецку не адкрыўся ніводзін выбарчы ўчастак?
Галоўны рэдактар «Новостей Донбасса»: Як толькі адчыняецца ўчастак, тэрарысты пачынаюць страляць.RT @belamova: На выборы приходят даже из последних сил #ukrainevotes http://t.co/a9ynLOmQIZ
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Галасаваньне ў Рыме #ukrainevotes http://t.co/INKXxKVCSd
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Данецк: Памітынгавалі і пайшлі граміць
У цэнтры Данецку, на плошчы Леніна, прайшоў мітынг супраць правядзеньня выбараў прэзыдэнта. У іх бралі ўдзел каля дзьвюх тысяч чалавек, якія прыйшлі з георгіеўскімі стужкамі, сьцягамі Расеі і гэтак званай «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР).«Дабрапольле — куточак сапраўднай Украіны ў Данбасе»
Беларускі журналіст Зьміцер Галко ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне знаходзіцца ў Данецкай вобласьці. Зьміцер падзяліўся уражаньнямі ад ўбачанага са Свабодай.Кандыдат Алег Ляшко ідзе галасаваць #ukrainevotes http://t.co/fvbuXxIGH9
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Парашэнка і Цімашэнка прагаласавалі і заявілі пра свае прыярытэты
Кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны Пятро Парашэнка і Юлія Цімашэнка, якія лічацца лідэрамі выбарчай кампаніі, прагаласавалі на выбарах і зрабілі заявы для прэсы.Яўка ва Ўкраіне на 11:00 #ukrainevotes http://t.co/DmMtMNJSBg
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Агульная яўка ва Ўкраіне на 11:00 больш за 17% #ukrainevotes http://t.co/X559TFRW61
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Жыхары Данецку ня могуць прагаласаваць
Выбарчыя ўчасткі ў Данецку, найбуйнейшым горадзе на ўсходзе Ўкраіны, не працуюць.Некаторыя сябры выбаркамаў прыйшлі да будынкаў, дзе раней разьмяшчаліся ўчасткі, але гэтыя памяшканьні аказаліся зачыненыя. Няма ні сьпісаў выбарцаў, ні бюлетэняў.
Данецк. Участкі закрытыя, а людзі ідуць галасаваць
Парыж таксама галасуе ў вышыванках #ukrainevotes http://t.co/1C4i2Wt7c5
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Яўка ў Харкаве складае каля 16%, у Харкаўскай вобласьці - больш за 20% #ukrainevotes
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014