Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Поўнамаштабная антытэрарыстычная апэрацыя ў Славянску

Спэцапэрацыя супраць узброеных прарасейскіх баевікоў у Славянску пачалася сёньня каля 4.30. Сэпаратысты зьбілі два верталёты, ёсьць забітыя.

09:10 2.5.2014

Узятыя пад кантроль 9 блок-пастоў сэпаратыстаў у Славянску

08:54 2.5.2014

СБУ: Верталёт пад Славянскім зьбілі «падрыхтаваны замежныя ваенныя спэцыялісты»


На тэрыторыі Славянску дзейнічаюць падрыхтаваныя высокакваліфікаваныя замежныя ваенныя спэцыялісты, заявілі ў спэцыяльным паведамленьні Антытэрарыстычнага цэнтра пры Службы бясьпекі Ўкраіны:

«Падчас правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі пад Славянскім 2 траўня некалькімі пускамі ПЗРК ( пераносны зэнітна-ракетны комплекс) быў зьбіты ваенны верталёт Узброеных сіл Украіны. Гэта сьведчыць, што на тэрыторыі правядзеньня АТА дзейнічаюць падрыхтаваныя, высокакваліфікаваныя замежныя ваенныя спэцыялісты, а не мясцовыя мірныя грамадзяне, якія па сьведчаньні расейскага кіраўніцтва маюць зброю, набытую ў паляўнічых крамах», — заявілі ў СБУ.
08:46 2.5.2014

Зьявілася фота параненага ўкраінскага пілёта


Фотаздымак параненага ўкраінскага пілёта, які быў ўзяты ў палон баевікамі ў Славянску пасьля таго, як быў зьбіты верталёт, зьявілася ў сацсетках і ўкраінскіх сайтах. Фота зрабіў карэспандэнт Камсамольскай праўды Аляксандар Коц.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, зараз паранены знаходзіцца ў шпіталі, у яго агнястрэльную раненьне сьцягна і пералом.

На гэты момант стральба ў аколіцах горада сьціхла, час ад часу толькі чутныя адзінкавыя стрэлы.
08:38 2.5.2014
Расейскае агенцтва Інтэрфакс паведамляе аб прыпыненьні агню з боку ўкраінскіх сіл.
08:34 2.5.2014

Баевікі канфіскуюць аўтамабілі


Украінскі вайсковы экспэрт Дзьмітры Тымчук паведаміў у Фэйсбуку:

Паводле апэратыўных дадзеных групы «Інфармацыйны Супраціў», у раёнах Славянска, якія застаюцца пад кантролем тэрарыстаў, апошнія праводзяць экстранную «экспрапрыяцыю» асабістага аўтатранспарту жыхароў горада.

Ёсьць падазрэньні, што тэрарысты распачнуць спробу вырваць на ім з блякаванага горада.

Таксама сярод прыцягнутага сэпаратыстамі да тэрарыстычнай дзейнасьці дробнага крыміналітэту ў Славянску назіраюцца панічныя настроі. Крымінальнікі, «якія працуюць» за грошы, ня згодныя ісьці на рызыку і супрацьстаяць сілавікам за «вялікія ідэі» Масквы",— піша Тымчук.
08:31 2.5.2014
Аўтаматныя чэргі чутны зь некалькіх бакоў. З блёкпастоў ў неба падымаюцца клубы дыму, паведамляе Slavgorod.com.ua.

Паводле неафіцыйных зьвестак, якія падае УНІАН, украінскія вайскоўцы ўжо адбілі ў баявікоў тэлевышку на гары Карачун, якая дамінуе над горадам.

Ёсьць інфармацыя аб адным зьбітым верталёце. Аб пацярпелых і параненых пакуль інфармацыі няма.
08:30 2.5.2014
08:29 2.5.2014

У Славянску пачаўся бой з сэпаратыстамі

XS
SM
MD
LG