Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данбас на парозе вайны

10:35 15.4.2014
Мінабароны: Украінская армія гатовая да антытэрарыстычнай апэрацыі
10:35 15.4.2014
Царова пабілі, Добкіна аблілі зялёнкай
10:35 15.4.2014
Дырэктар ЦРУ наведаў Кіеў зь негалосным візытам
10:28 15.4.2014
Пад Славянскім людзі атачылі ваенную тэхніку і прымусілі заглушыць матор
08:57 15.4.2014
Рада Бясьпекі ААН сёньня зноў будзе засядаць па Ўкраіне
08:57 15.4.2014
Сэпаратысты ўтрымліваюць цэнтар Славянска
08:56 15.4.2014
Ёсьць сьведчаньні пра першыя баі ў Славянску

Сэпаратысты кажуць пра баі ў прыгарадзе Славянску і падазраюць «Правы сэктар». Па стане на 4:30 раніцы 15 красавіка, у прыгарадзе Славянска адбыўся бой, у напрамку горада рухаліся БТРы.

Так сьцьвярджае прадстаўнік так званых «гарадзкіх сіл самаабароны», перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«Паводле інфармацыі, якая паступае да нас, на ўскраіне гораду завязаўся бой, чуваць стрэлы і выбухі. Як паведамляюць нашы актывісты, у напрамку гораду рухаюцца БТРы», — сказаў «каардынатар» гэтых самых сіл Мікалай, які папрасіў не называць яго прозьвішча.

«Паводле нашых зьвестак, агонь адкрылі людзі ў чорнай форме, якія езьдзілі на машыне без апазнавальных знакаў. Мы мяркуем, што гэта можа быць „Правы сэктар“», — сказаў ён.
08:53 15.4.2014
У прыгарадзе Славянску спалілі пасялковы савет

Двухпавярховы будынак адміністрацыі цалкам выгараў. Ахвяр няма.

«Проста пад’ехалі невядомыя ўначы на адной або дзьвюх машынах і падпалілі будынак», — паведаміў прадстаўнік адміністрацыі.

Раней некаторыя СМІ паведамлялі са спасылкай на мясцовага актывіста, што ў раёне некаторых пастоў сэпаратыстаў, у прыватнасьці, у Андрэеўцы, адбыліся сутыкненьні.
08:52 15.4.2014
На Данеччыне забілі 10 сэпаратыстаў, — дэпутат Рады
08:47 15.4.2014
У Славянску пачаліся марадзёрствы

Пра гэта паведаміла мэр горада Нэля Штэпа празь мясцовы тэлевізійны канал «САТ+». Яна зьвярнулася да жыхароў гораду з просьбай не выходзіць на вуліцу.
08:46 15.4.2014
На Славянск ідуць танкі, на Краматорск — БТРы
08:42 15.4.2014
Абама заклікаў Пуціна спыніць прарасейскіх баевікоў ва Ўкраіне
XS
SM
MD
LG