Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хваля сэпаратызму на ўсходзе Ўкраіны

У Данецку сэпаратысты абвясьцілі незалежнасьць і заклікалі Пуціна ўвесьці войскі. У Луганску ўзброеныя сілы захапілі будынак СБУ. У Харкаве сэпаратысты пабілі прыхільнікаў еднасьці Ўкраіны і абвясьцілі «Харкаўскую народную рэспубліку».

15:42 7.4.2014

Выконваючы абавязкі прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандр Турчынаў назваў беспарадкі другой хваляй спэцапэрацыі Расеі супраць Украіны

«Учора пачалася другая хваля спэцапэрацыі Расеі супраць Украіны, мэта якой дэстабілізаваць сытуацыю ў дзяржаве, зрынуць украінскую ўладу, сарваць выбары і разарваць на кавалкі нашу краіну... Ворагі Ўкраіны спрабуюць разыграць крымскі сцэнар. Але мы гэтага не дапусьцім. Ноччу створаны антыкрызысны штаб, а супраць тых, хто ўзяў у рукі зброю, будуць ўжытыя антытэрарыстычныя захады», — падкрэсьліў Аляксандр Турчынаў.
XS
SM
MD
LG