Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьце на Дзень Волі 2014. Жывая трансьляцыя

Жывая відэатрансьляцыя з шэсьця і мітынгу ў Менску. Маршрут: ад кінатэатру «Кастрычнік» да плошчы Бангалор. Рэпартаж нон-стоп, інтэрвію з удзельнікамі, камэнтары і рэакцыі.

18:30 25.3.2014
Па-ранейшаму актуальная ўкраінская тэматыка: чуюцца воклічы «Слава Ўкраіне!», «Героям слава!», «Банду гэць!». Сярод удзельнікаў ходзяць хлопец і дзяўчына ва ўкраінскіх строях — у шараварах і нацыянальнай вышыванцы.
18:22 25.3.2014
Назіраньне за акцыяй вядзе вялікая колькасьць назіральнікаў ад БХК. Як перадае наш карэспандэнт, двух актывістаў міліцыя затрымала ў падземным пераходзе. Але пасьля таго, як праваахоўнікі высьветлілі іх асобы і сфатаграфавалі пасведчаньні, праваабаронцаў адпусьцілі.
18:21 25.3.2014
18:16 25.3.2014
Максім Вінярскі ды іншыя трымаюць расьцяжку «Смерць крамлёўскім акупантам». Іншыя расьцяжкі — «Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!» Гучыць «Ня быць скотам» Ляпіса. Людзі актыўна падпяваюць
18:08 25.3.2014
Падцягваецца творчая інтэлігенцыя — літаратары Ўладзімер Някляеў, Уладзімер Арлоў. Прыцягвае да сябе ўвагу чалавек, ахутаны ў вялізны амэрыканскі сьцяг. Таксама разгорнутая расьцяжка Беларускага народнага руху.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG