12:14
4.3.2014
Працягваецца памінальная служба паводле каталіцкага абраду.
12:13
4.3.2014
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: «Перастала біцца сэрца вялікага чалавека нашай зямлі».
12:11
4.3.2014
Да жалобнай цырымоніі далучыліся каталіцкія сьвятары.
12:08
4.3.2014
Сьвятары з крыжом абыходзяць касьцёл. Тут мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
12:04
4.3.2014
Труну Барадуліна накрываюць вечкам.
12:01
4.3.2014
«Дзядзька Рыгор ужо сустрэўся зь Янам Паўлам ІІ і сваім сябрам Васілём»
Айцец Андрэй Абламейка сказаў пра Рыгора Барадуліна:
«Ён быў маральным аўтарытэтам. Але не таму, што ён быў бесчалавечным духам, а менавіта таму, што ён быў чалавекам, якому цяжка, якому баліць, які хварэе. Але дух яго быў настолькі моцны, што ён мог праз слова натхняць іншых на духоўнае жыцьцё і ахвяраваць у дачыненьні да Радзімы. Вельмі шчасьлівы беларускі народ, што ён мае такога волата духа і слова як Рыгор Барадулін. Я думаю, што дзядзька Рыгор ужо сустрэўся зь Янам Паўлам ІІ і са сваім сябрам Васілём, іншымі беларусамі, якія несьлі цяжкі крыж — быць сымбалем для народу. Быць сымбалем — гэта вельмі складана. Людзі заўсёды прагнуць дакрануцца да такога чалавека, сфатаграфавацца разам зь ім, але не зважаюць на яго душу. А яны ж таксама слабыя людзі. Сёньня я хачу памаліцца за родных і блізкіх брата Рыгора, якія разам зь ім несьлі гэты крыж».
12:00
4.3.2014
Людзі пяюць духоўны гімн «Магутны Божа».
11:51
4.3.2014
«Барадулін — гэта дар Божы»
Архімандрыт Сергій Гаек сказаў пра Рыгора Барадуліна:«Тое, што мы тут, — гэта шанец, які нам дае Бог, каб мы нешта ўзялі для сябе. Я хачу выказаць удзячнасьць усім, хто выказаў спачуваньні грэка-каталіцкай царкве з нагоды страты, а таксама і ўсім, хто выказаў удзячнасьць за Рыгора Барадуліна. І гэта так, бо ён быў дарам Божым. Але кожны дар — гэта заданьне. Заклікаю ўсіх маліцца за супакой брата Рыгора. Той яго прыклад мужнасьці, патрыятызму, духоўнасьці хай застанецца ў нашых думках».
11:41
4.3.2014
Архімандрыт Сяргей Гаек і айцец Андрэй Абламейка выступаюць. Андрэй Абламейка кажа пра Барадуліна як свайго маральнага аўтарытэта, які натнняй людзей на ахвярнасьць у адносінах да Радзімы і Бога.
11:19
4.3.2014
Грэка-каталіцкі архімандрыт Сяргей Гаек пачаў адпяваньне. Яму асыстуюць каля дзесяці сьвятароў.
11:06
4.3.2014
11:05
4.3.2014
Прынесьлі вянок ад праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.
10:44
4.3.2014
10:27
4.3.2014
Па дынаміку гучаць вершы ў выкананьні Рыгора Барадуліна.
10:27
4.3.2014
Запоўнены увесь касьцёл. На цырымоніі прысутнічаюць архімандрыт Сяргей Гаек, айцец Андрэй Абламейка, іншыя сьвятары.
10:24
4.3.2014
10:18
4.3.2014
Сумную мэлёдыю загралі дудары
10:18
4.3.2014
10:10
4.3.2014
Пачалося адпяваньне. Малітву па-беларуску чытае грэка-каталіцыкі сьвятар.
10:00
4.3.2014
Людзі нясуць бел-чырвона-белыя кветкі.