Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць вайсковых аб’ектаў Крыму кантралююць расейцы

Абама і Кэмэран папярэдзілі Маскву аб «значных стратах». Намесьнік Генэральнага сакратара ААН едзе ва Ўкраіну. Пуцін пагадзіўся на «кантактную групу» па Ўкраіне.

14:30 3.3.2014

У Расеі заблякавалі доступ да 13 украінскіх супольнасцяў у «ВКонтакте»

14:30 3.3.2014

Афіцэры ўкраінскага флёту пацьвердзілі вернасьць Украіне

13:46 3.3.2014

За Майдан пацярпелі каля 1000 чалавек

13:45 3.3.2014

Новыя напады расейцаў у Бахчысарыі ды на мысе Фіялент

13:06 3.3.2014

Расея хоча завочна арыштаваць лідэра ўкраінскага «Правага сэктару»

12:44 3.3.2014
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель сказала па тэлефоне прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму, што яна ня ўпэўненая, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін мае сувязь з рэальнасьцю
12:19 3.3.2014

Фондавы і валютны рынкі Расіі абваліліся

10:49 3.3.2014

Прэзыдэнт Эстоніі: Расея пагражае бясьпецы ўсёй Эўропы

10:25 3.3.2014

Расейскія вайскоўцы атакуюць крымскіх памежнікаў

10:09 3.3.2014

Беларусы Таронта далучыліся да акцыі пратэсту ўкраінскае дыяспары ля расейскага консульства.


10:02 3.3.2014
Большасьць стратэгічных вайсковых аб’ектаў Крыму кантралююць расейцы, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Крымскай аўтаноміі.

Апошнія гадзіны блякаваўся Керчанскі атрад марскіх памежнікаў, напружаная сытуацыя была ў Балаклаўскім атрадзе. У цэлым сытуацыя на ўкраінскім флёце — напружаная.

Крымскія вайскоўцы кажуць, што галоўная тактыка — не правакаваць добра ўзброеных расейскіх вайскоўцаў.

Адначасова спробу вайскоўцамі РФ захапіць тэрыторыю часткі адбіў атрад марской пяхоты ў Феадосіі і атрад берагавых войскаў у Перавальны.

У Перавальным шараговыя крымчане разам са сьвятарамі заступіліся за ваенных.
XS
SM
MD
LG