Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў Кіеве. 21 лютага. Януковіч абвясьціў датэрміновыя выбары прэзыдэнта

абноўлена

Украіна аплаквае ахвяраў. Майдан стаіць. Рада вярнула Канстытуцыю-2004. Апазыцыя і Януковіч пры пасярэдніцтве эўрапейцаў падпісалі пагадненьне аб урэгуляваньні крызісу.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

08:48 21.2.2014
Чорны сьпіс ЭЗ для ўкраінскіх чыноўнікаў яшчэ не гатовы
08:44 21.2.2014

Ноч на Майдане прайшла спакойна

На Майдане мінула першая за апошні час спакойная нач. Не луналі выбухі света-шумавых гранат, не ляталі кактэйлі Молатава.

Сілавікоў паблізу барыкад ня бачна. Разам з тым, дэманстрантам іхныя кіраўнікі забараняюць выходзіць за пэрымэтр, баючыся снайпэраў.
08:43 21.2.2014

Намесьнік начальніка Генштаба Ўзброеных сіл Украіны падаў у адстаўку

Генэрал-лейтэнант Юры Думанскі ў сваім рапарце выказаў нязгоду з палітыкай уцягваньня ўнутраных сіл Украіны ў вырашэньне грамадзкага канфлікты.

«Сёньня адбываецца ўцягваньне вайсковых у гражданскі канфлікт, што зьяўляецца недапушчальным. Гэта можа прывесьці да гібелі як ваеннаслужачых, так і мірных грамадзянаў, гэтага нельга дапусьціць. Гэта мая ўласная пазыцыя як грамдазяніна, афіцэра, кіраўніка, які адказвае за сваіх падначаленых», — патлумачыў свой учынак Думанкі агенцтву УНІАН.

Напярэдадні ў адстаўку з гэтых жа прычынаў падаў кіраўнік Генштаба Украіны Уладзімер Замана.
08:35 21.2.2014
Галоўнае за ноч на 21 лютага
08:16 21.2.2014

Перамовы снайпэраў на дахах над Майданам


08:14 21.2.2014
Папярэдні жывы рэпартаж глядзіце тут
XS
SM
MD
LG