Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў Кіеве. Дзень другі

абноўлена

Спэцназ захапіў будынкі і атачыў Майдан, супраць пратэстоўцаў ужывалі вадамёты, газ, гранаты. 26 забітых і больш за тысячу параненых з абодвух бакоў. Апазыцыя дамовілася зь Януковічам на начное замірэньне

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

10:47 20.2.2014
У палоне 23 байца “Беркута”, шмат параненых мітынгоўцаў, ёсьць забітыя, паведамляе Espreso.tv
10:43 20.2.2014
Сілавікоў на Майдане незалежнасьці няма, паведамляе Espreso.tv
10:27 20.2.2014
Мітынгоўцы адціснулі "Беркут" з Майдана і занялі Кастрычніцкі палац.
Як мінінум двое параненых. Захопленыя ў палон некалькі сілавікоў.
10:24 20.2.2014
Параненага шпіталізоўваюць

Хуткая дапамога прыехала на Майдан і забрала параненага агнястрэльнай зброяй, паведамляе ESPRESO.TV
10:16 20.2.2014
Захопленага ў палон байца Ўнутраных войск абяззброілі і вядуць на сцэну.
10:16 20.2.2014
Мітынгоўцы на Майдане падпалілі вадамёт.
04:00 20.2.2014

На Майдане адбываецца ратацыя сілавікоў

Колькасьць сілавікоўу раёне майдану Незалежнасьці ў Кіеве застаецца нязьменнай. Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, цяпер адбываецца ратацыя ўнутраных войскаў і беркутаўцаў.

Асноўныя сілы спэцназу адышлі ўверх па вуліцы Інстытуцкай. Таксама нязначная частка сілавікоў знаходзіцца каля стэлы на Майдане Незалежнасьці.
02:04 20.2.2014

«Януковіч парушыў алімпійскае замірэньне» — украінскія лыжнікі адмовіліся выступаць на Алімпіядзе ў знак пратэсту супраць гвалту на Майдане

Багдана Мацоцкая
Багдана Мацоцкая
01:50 20.2.2014

Кропкавыя санкцыі ЗША супраць рэжыму Януковіча

ЗША вырашылі адмяніць візы 20 прадстаўнікам кіраўніцтва Украіны, паведаміў у сераду на брыфінгу ў Дзяржаўным дэпартамэнце амэрыканскі чыноўнік, які прасіў не называць яго па імені.

Паводле яго слоў, ЗША гатовыя пайсьці і на далейшыя крокі ў каардынацыі з Эўрапейскім зьвязам, калі менавіта толькі адмена віз ня спыніць кровапраліцьце ва Ўкраіне.
00:43 20.2.2014

Сайт Януковіча: замірэньне і пачатак перамоваў

Віктар Януковіч
Віктар Януковіч
Замірэньне і пачатак перамоўнага працэсу — такія вынікі перамоваў паміж уладай і апазыцыяй у Адміністрацыі прэзыдэнта.

«Па выніках сустрэчы бакі абвясьцілі аб замірэньні і пачатку перамоўнага працэсу з мэтай спыненьня кровапраліцьця, стабілізацыі сытуацыі ў дзяржаве, дзеля грамадзянскага міру», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы прэзыдэнта.
00:33 20.2.2014

Штурму ноччу ня будзе. Апазыцыя дамовілася зь Януковічам

Штурму Майдану, які сёньня плянавала ўлада, ня будзе, абвешчана замірэньне. Пра гэта заявіў лідэр «Бацькаўшчыны» Арсень Яцанюк пасьля сустрэчы лідэраў апазыцыі з прэзыдэнтам.

«Ёсьць пазытыўная навіна — штурм і зачыстка, якія плянаваліся, адменены. Зараз абвешчана замірэньне і пачатак перамоўнага працэсу для стабілізацыі сытуацыі», — цытуе словы Арсеня Яцанюка прэс-служба «Бацькаўшчыны».

Яцанюк адзначыў, што ўлады плянавалі «ўвядзеньне надзвычайнага становішча і начны штурм».

Сёньня кіраўнік СБУ Аляксандр Якіменка заявіў, што Служба бясьпекі Украіны і Антытэрарыстычны цэнтар пачынаюць падрыхтоўку да антытэрарыстычнай апэрацыі. Раней на сайце СБУ зьявілася паведамленьне аб пачатку антытэрарыстычнай апэрацыі ва Ўкраіне. Аднак пасьля гэтага паведамленьне з сайту СБУ зьнікла.
00:09 20.2.2014
Ва Ўкраіне рэзка абвастрылася супрацьстаяньне паміж уладай і нязгоднымі зь яе палітыкай людзьмі. У Кіеве адбыліся жорсткія сутычкі паміж сілавікамі і дэманстрантамі. Колькасьць ахвяраў вымяраецца дзясяткамі, пацярпелых — сотнямі. Паўстала Заходняя Ўкраіна. Перамовы паміж апазыцыяй і прэзыдэнтам, як і раней, ня маюць плёну.

Ці насамрэч дваццаць-трыццаць тысяч чалавек, ці нават увесь Кіеў, прэзэнтуюць усю Ўкраіну, выяўляюць волю ўсіх украінцаў? Глядзіце «бяз гальштукаў» зь Вячаславам Ракіцкім

Эўрамайдан: цана свабоды — кроў?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:30:41 0:00
22:24 19.2.2014

У шпіталях ня менш за 270 параненых


Колькасьць пацярпелых падчас беспарадкаў у Кіеве з аўторка складае каля 800 чалавек, зь іх прыкладна палова – супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Пра гэта заявіў у сераду намесьнік начальніка Галоўнага сьледчага ўпраўленьня МУС Украіны Алег Татараў. Паводле яго, зь цялеснымі пашкоджаньнямі рознай ступені цяжкасьці шпіталізаваныя 350 чалавек – цывільныя асобы і супрацоўнікі сілавых структур. Дэпартамэнт аховы здароўя Кіеўскай адміністрацыі паведаміў ўвечары ў сераду, што колькасьць загінулых на дадзены момант – 26 , на лячэньні ў шпіталях знаходзяцца больш за 270 пацярпелых, у тым ліку з агнястрэльнымі раненьнямі.
22:08 19.2.2014

Януковіч зьмяніў камандуючага ўзброенымі сіламі Ўкраіны


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч вызваліў ад пасады начальніка Генштаба, галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі генэрал-палкоўніка Ўладзімера Заману.

Як паведамляецца на сайце прэзыдэнта Ўкраіны, новым кіраўніком Генштаба і камандуючым УС стаў адмірал Юры Ільін, які да гэтага ўзначальваў ВМС Украіны.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG