Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названы арганізатар забойства Галіны Старавойтавай


Барыс Ельцын і Галіна Старавойтава, 1991 год
Барыс Ельцын і Галіна Старавойтава, 1991 год

У Пецярбургу экс-дэпутату Дзярждумы ад ЛДПР Міхаілу Глушчанку выстаўленае абвінавачаньне ў саўдзеле ў арганізацыі забойства дэпутата Дзярждумы Галіны Старавойтавай.

Як паведаміў «Інтэрфаксу» адвакат абвінавачанага Аляксандар Афанасьеў, у пятніцу сьледчыя прыйшлі ў шпіталь, дзе знаходзіцца Глушчанка. Са словаў адваката, у абвінавачаньні сказана, што яго падабаронны меў намер зьдзейсьніць забойства Старавойтавай у сувязі зь яе дзейнасьцю. Пра «заказчыка» злачынства ў дакумэнце нічога не сказана.

Раней Глушчанку дапытвалі ў справе толькі ў якасьці сьведкі.

У пачатку сакавіка гэтага году ён быў асуджаны на восем гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму за вымагальніцтва. Прысуд быў абскарджаны.

1 жніўня рэгіянальнае ўпраўленьне ФСБ аднавіла расьсьледаваньне справы пра забойства Галіны Старавойтавай, якое чарговы раз было прыпыненае ў сакавіку 2012 году.

Дэпутат Дзярждумы, сустаршыня партыі «Дэмакратычная Расея» Галіна Старавойтава была застрэленая ў Пецярбургу 20 лістапада 1998 году, напярэдадні выбараў у Заканадаўчы сход гораду.

У чэрвені 2005 году ў арганізацыі гэтага забойства быў прызнаны вінаватым Юрый Колчын, суд прыгаварыў яго да 20 гадоў зьняволеньня. Выканаўца злачынства Віталь Акішын атрымаў 23 з паловай гады турмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG