Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падрабязнасьці жыцьця Сьвятланы Маркіяновіч

Беларуска і малдаванка знаходзяцца ў сырыйскім палоне. На відэароліку беларуска называе сябе Сьвятланай Маркіяновіч і прызнаецца ў працы на групоўку «Хізбула». Сваякі пацьвердзілі выкраданьне. Беларускія ўлады правяраюць інфармацыю.

12:00 14.8.2013
Леанід Бытка, брат малдаванкі Карыны Кольца, па-ранейшаму не зьвяртаўся да праваахоўных органаў.

Са спасылкай на «жанчыну, якая адправіла Карыну туды на працу» выказаў меркаваньне, што Карына можа знаходзіцца там добраахвотна — «баіцца дэпартацыі».
10:52 14.8.2013
Сьвятла маркіяновіч ў Жодзіне жыла з бабуляй

80-гадовая Зінаіда Міхайлаўна Маркіяновіч, якая пражывае ў Жодзіне, пацьвердзіла, што ў яе ёсьць 30-гадовая ўнучка Сьвятлана, якая ў чэрвені зьехала з гораду. Абяцала вярнуцца ў верасьні. Куды — бабуля ня ведае. Нават ня ведае, дзе Сырыя знаходзіцца, калі пачула, што ўнучка, магчыма, там. Бабуля ў той час, калі Сьвятлана зьяжджала, знаходзілася ў шпіталі зь пераломам рукі. Вярнулася — Сьвятланы няма. Унучка часта некуды зьяжджала, кажа бабуля.

Маці Сьвятланы памерла, і яна жыла з бабуляй. Жанчына працавала ў гандлі.
10:43 14.8.2013
10:28 14.8.2013
Амбасада ў Сырыі правярае інфармацыю пра палонную беларуску

Амбасада Беларусі ў Сырыі высьвятляе інфармацыю пра жанчыну, якая называе сябе беларускай і заяўляе, што знаходзіцца ў палоне ў сырыйскіх паўстанцаў.

«МЗС заклапочаны гэтымі паведамленьнямі. Для высьвятленьня інфармацыі задзейнічана амбасада Беларусі ў Сырыі і іншыя кантакты. Але рабіць нейкія высновы пакуль рана», — заявіў Інтэрфаксу прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

На відэароліку беларуска называе сябе Сьвятланай Маркіяновіч і прызнаецца ў працы на групоўку «Хэзбала».

Падобныя ж прызнаньні робіць жанчына, якая называе сябе Карына з Малдовы.

Жанчыны кажуць, што іх прывезьлі ў Сырыю пад выглядам журналістак. Усё адбываецца пад дуламі аўтаматаў і ў прысутнасьці людзей у камуфляжы і балаклавах.
XS
SM
MD
LG