Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Бостанам затрыманы Джахар Царнаеў


У час апэрацыі паліцыі ў Уотэртаўне
У час апэрацыі паліцыі ў Уотэртаўне

Джахар Царнаеў, адзін з двух падазравных у арганізацыі выбухаў у Бостане, быў захоплены у 20.45 паводле мясцовага часу.

Джахара Царнаева знайшлі, калі ён хаваўся ў лодцы ў двары аднаго з будынкаў у Уотэртаўне. Гэта адбылося дзякуючы пільнасьці мясцовага жыхара, які ўбачыў кроў побач з лодкай. Царнаеў адстрэльваўся, быў паранены і дастаўлены ў шпіталь у цяжкім стане.

“Жыхары Бостану сёньня ўвечары могуць спаць спакойна”, сказаў мэр Бостану.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў са зваротам да нацыі, у якім адзначыў “прафэсіяналізм і мужнасьць” паліцыянтаў Бостану, сказаў, што “сёньня наш народ абавязаны жыхарам Бостану і Масачусэтсу”, і што тэрарысты пацярпелі паразу, паколькі амэрыканцы супрацьстаяць тэрору.

"Відавочна, што сёння ёсць яшчэ шмат пытанняў без адказаў, - сказаў Абама. -- Сярод іх -- чаму маладыя людзі, якія расьлі і вучыліся тут як частка нашага грамадзтва і краіны, зьвяртаюцца да такога гвалту? Як яны плянаваць і ажыцьцяўлялі гэтыя напады, і якую яны атрымлівалі дапамогу?”.

Старэйшы брат Джахара Царнаева, 26-гадовы Тамерлан Царнаевў, раней быў забіты ў перастрэлцы з паліцыянтамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG