Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы на кніжным кірмашы ў Ляйпцыгу

У Ляйпцыгу у межах штогадовавага Кніжнага кірмашу адбыўся шэраг беларускіх імпрэзаў. Прэзэнтаваць свае і ня толькі кнігі прыехалі беларускія пісьменьнікі, паэты ды журналісты: у тым ліку Уладзімір Арлоў, Вальжына Морт, Валянцін Акудовіч, Тацьцяна Заміроўская, Артур Клінаў, Віктар Марціновіч, Андрэй Курэйчык ды іншыя. Удзел беларускіх аўтараў у кірмашы адбыўся ў значнай ступені дзякуючы нямецкаму журналісту і пісьменьніку Марціну Полаку. Беларускі стэнд на Кірмашы прадстаўлены кнігарняй «Логвінаў».

XS
SM
MD
LG