Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наш конкурс: дызайны, графіці, эскізы цішотак


Да 2 лютага Радыё Свабода прымае працы на конкурс «Каго любіш? Люблю Беларусь!», прымеркаваны да 175-годзьдзя з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага і 150-годзьдзя ад пачатку паўстаньня 1863–1864 гадоў.

Кожны дзень мы публікуем найбольш цікавыя працы з тых, што ўжо атрымалі на конкурс, а гэта ўжо больш за 170 разнастайных фатаздымкаў, малюнкаў, паштовак, каляжаў, дэматыватараў, вершаваных і публіцыстычных твораў.

Усе працы мы падзялілі па наступных катэгорыях:

паштоўкі і малюнкі,

— дызайны, графіці і эскізы для цішотак,

— фатаздымкі,

— каляжы і дэматыватары,

— вершаваныя і публіцыстычныя творы.

Сёньня мы пазнаёмім вас з працамі ў катэгорыі «дызайны, графіці і эскізы для цішотак».

Сапраўднай калектыўнай дызайнерскай працай можна назваць малюнак Яраславы Аляксандравай, якой амаль 5 гадоў. Працу ў рэдакцыю Радыё Свабода перадала мама і творчы куратар Натальля Аляксандрава. Таксама пазначым, што сьцяг вырабіў Уладзімір Аляксандраў, бацька Яраславы.

Аўтар Яраслава Аляксандрава (амаль 5 гадоў)
Аўтар Яраслава Аляксандрава (амаль 5 гадоў)



Каля 40 прац мы атрымалі ад творчага мастацкага дуэту Контрарт. Мастакі Аляксандар Благій і Яўгеніі Зюзя, якія і прадстаўляюць Контрарт, зьяўляюцца яскравымі прадстаўнікамі беларускай стрыт-арт супольнасьці, таму і даслалі некалькі сваіх вулічных прац.

Аўтар Контрарт
Аўтар Контрарт


Аўтар Контрарт
Аўтар Контрарт


Аўтар Контрарт
Аўтар Контрарт



Адразу ад двух чалавек — Мішы Чужаземца і Зьмітрака Мітракова мы атрымалі фатаздымак з нацыянальным графіці, які ў гэтым месяцы зьявіўся ля адной са станцый менскага мэтро.

Аўтар невядомы
Аўтар невядомы


Дзяніс Бабруйскі заўважыў вось такі надпіс, які цяжка назваць графіці, але да нашай сёньняшняй катэгорыі «дызайны, графіці і эскізы для цішотак», як нам падаецца, падыходзіць.

Аўтар Дзяніс Бабруйскі
Аўтар Дзяніс Бабруйскі


Натальля Рудак з Мазыра даслала на наш конкурс вось такі хэндмэйд. Натальля піша:

— Здаўна дзяўчаты вышывалі партрэты герояў. «А чаму б і не?..» — падумала я і вось, вышыла партрэт нашага героя Кастуся Каліноўскага. Партрэт па сумяшчальніцтве торба, таму яго можна цягаць за сабой і паказваць добрым людзям, нагадваючы пра славутыя старонкі нашай гісторыі.

Аўтар Натальля Рудак
Аўтар Натальля Рудак


Атрымалі мы ад аўтараў і некалькі цікавых эскізаў, якія можна надрукаваць на цішотках, а некаторыя з аўтараў ужо гэта зрабілі і нават прапануюць набыць.

Вадзім Пракопчык даслаў варыянт дызайну для цішотак з Кастусём Каліноўскі ў стылістыцы прац Эндзі Ўорхала.

Аўтар Вадзім Пракопчык
Аўтар Вадзім Пракопчык


Аўтар Вадзім Пракопчык
Аўтар Вадзім Пракопчык


Аўтар Вадзім Пракопчык
Аўтар Вадзім Пракопчык




Андрэй Шыпулін з супольнасьці Суколка Патрыёта даслаў вось такі яскравы дызайн для цішотак.

Аўтар Андрэй Шыпулін
Аўтар Андрэй Шыпулін



Ня менш цікавай выглядае і праца Аляксея Серады.

Аляксей Серада
Аляксей Серада


Яўген Сашко адаптаваў лягатып папулярнай мабільнай сыстэмы Android.

Аўтар Яўген Сашко
Аўтар Яўген Сашко


Ініцыятыва «Цішоткі вольных Беларусаў» прапануе аптымальны дызайн для цішотак і трафарэтаў.

Аўтар Ініцыятыва Цішоткі вольных беларусаў
Аўтар Ініцыятыва Цішоткі вольных беларусаў


Працы на конкурс мы прымаем да 2 лютага. Умовы тут
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG