Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алеся Чарняўская



Алеся Чарняўская нарадзілася й жыве ў Менску, мае дзьве вышэйшыя адукацыі – юрыста й пэдагога. Працуе загадчыцай лябараторыі сямейнага выхаваньня Нацыянальнага інстытуту адукацыі. Лічыць сваю прафэсію вельмі важнай для грамадзтва, якой, аднак, дзяржава не надае належнай увагі.

(Чарняўская: ) “Займаюся дзьвюмя пытаньнямі: праблемамі сацыяльнага сіроцтва й злачыннасьцю непаўналетніх. Гэтыя дзьве праблемы, безумоўна, вельмі актуальныя для нашай краіны й трэба адзначыць, што людзі, якія працуюць над іх вырашэньнем, яны робяць усё, што могуць.

Людзі, якія атрымліваюць за месяц 60-80 даляраў і суткамі сядзяць на працы, спрабуюць нешта рабіць – гэтых людзей называюць фанатамі. І яны імкнуцца, яны працуюць, праводзяць экспэрымэнты, спрабуюць, шукаюць і ёсьць вынікі. Але працы вельмі шмат і, безумоўна, людзей павінна працаваць больш. А каб гэтая праца мела больш станоўчыыя вынікі, безумоўна, патрэбныя лепшыя заробкі – гэта ні для каго не сакрэт. Я не пэсымыст у гэтым сэнсе, бо робіцца вельмі шмат, і з часам гэта дасьць свой плён.

Што не задавальняе? Досыць шмат розных рэчаў і, думаю, многія з нас, калі зьбіраюцца разам, выказваюцца: гэта, гэта й іншае. Гэта вельмі маштабныя рэчы й я цяпер, напрыклад, казала бы пра станоўчыя рэчы, на якія можна абаперціся й адштурхнуцца й ісьці далей у штосьці сьветлае, мілае й прывабнае ў гэтай краіне. Моладзь канечне ж уплывае на тое, каб у грамадзтве адбываліся нейкія станоўчыя зьмены, але, калі яна штосьці робіць. Калі яна нічога ня робіць, а толькі ціха сядзіць і размаўляе як усё блага, то тады яна сапраўды безуплывовая.

Што можна пажадаць маладым людзям? Перш-наперш спрабаваць нешта зрабіць у сваёй навучальнай установе: арганізаваць штосьці, каб можна было сустракацца, прыцягваць у свае гурты больш маладых людзей, вандраваць. Рабіць штосьці актыўнае, менавіта, зь людзьмі маладзейшага ўзросту. Перадаваць свой досьвед, прагрэсыўныя думкі й дзеяньні ўжо наступным пакаленьням.”
XS
SM
MD
LG