Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максім Купрэеў



Максім Купрэеў, 25 гадоў, ужо два гады вучыцца ў Бэрліне. Трапіў туды пасьля заканчэньня Лінгвістычнага Ўнівэрсытэту, дзе вучыўся на перакладчыцкім факультэце. Абраў прафэсію гісторыка па прыкладзе свайго бацькі. Вывучае ў Нямеччыне эгіпталёгію.

(Купрэеў: ) “Тэма вельмі цікавая, у гэтай вобласьці ў Беларусі ніхто не працуе. Мне хацелася бы быць першым. Нямеччына ў гэтай галіне, я бы сказаў, адна зь вядучых краінаў, і таму я выбраў Нямеччыну, менавіта, Бэрлін.

Гэты ўнівэрсытэт, у якім я вучуся, ён называецца Свабодны Ўнівэрсытэт Бэрліна. Ён быў заснаваны амэрыканцамі пасьля Другой сусьветнай вайны ў Заходнім Бэрліне.

Я вывучаю эгіпталёгію. Гісторыя Эгіпту ўліваецца ў кантэкст і эўрапейскай гісторыі. Вытокі эўрапейскай, заходняй цывілізацыі так ці інакш зьвязаныя з Эгіптам і Мэсапатаміяй. І таму, калі чалавек вывучае крыніцы, ён можа крыху лепш зразумець і сябе самога, і вытокі нашай гісторыі.

Параўноўваць беларускую гісторыю і гісторыю Эгітпту можа і ня трэба, але знайсьці вытокі, знайсьці тую ідэю, тую базу, на якой мы можам будаваць нашу гісторыю, гэта таксама адна задачаў, адзін з накірункаў працы.

Павучальна тое, што гісторыя кожнай нацыі, кожнай дзяржавы – гэта гісторыя чалавека, бо чалавек – гэта маленькі сымбаль, маленькае ўвасабленьне дзяржавы.

Вывучаючы гісторыю, мы можам зразумець і сябе, трэба спачатку сфармаваць сябе, а потым сфармаваць і ўсю дзяржаву, усю Беларусь. Я прытрымліваюся таго погляду, што трэба пачынаць зь сябе. Калі чалавек гэта зробіць, тады гэта выйдзе на больш шырокае кантэкст, гэта будзе ў больш вялікім масшабе.

Гісторыя для беларусаў увогуле вельмі надзённая тэма, я бы сказаў, вельмі патрэбная таму, што беларусам патрэбна сваю гісторыю аднаўляць і трэба фармаваць адпаведны погляд на нашу гісторыю. Наша гісторыя – адна з самых цікавых у Эўропе.

Апрача гэтага я цікаўлюся кампутарамі, інтэрнэтам, новымі тэхналёгіямі, сродкамі камунікацыі. Інтэрнэт як новы сродак інфармацыі, празь які навіна, што нарадзілася, скажам, зараз у Бэрліне, можа быць атрыманая праз тры сэкунды ў Аўстраліі. Гэта трэба выкарыстоўваць, трэба працаваць над тым, каб гэта працавала на нас.

Я слухаю рок, электронную музыку. Дарэчы, гэта таксама адно з пытаньняў, якое датычыць Беларусі. Тая традыцыйная музыка, якая ёсьць – гэта вельмі добра і на гэтым усё грунтуецца. Але беларусам трэба разьвіваць новыя кірункі, і трэба падтрымліваць гэтыя новыя накірункі ў мастацтве і ў музыцы.

У Бэрліне вельмі шмат беларусаў, беларускіх студэнтаў. Тое, чаму мы тут вучымся і тое, што тут бачым за межамі, я думаю, што гэта вельмі кашоўны досьвед. Вельмі шмат беларусаў ужо цяпер працуюць у сур'ёзных фірмах. Калі гэты досьвед будзе прыменены на карысьць Беларусі, то гэта будзе вельмі добра”.
XS
SM
MD
LG