Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У СЛОНІМЕ СУДЗЯЦЬ АРГАНІЗАТАРА МІТЫНГУ, ПРЫСЬВЕЧАНАГА ГАДАВІНЕ АБВЯШЧЭНЬНЯ БНР


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Міліцыянты склалі два пратаколы на Івана Бедку — за выкарыстаньне бел-чырвона-белага сьцяга і, нібыта, за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Заяву на мітынг І.Бедка падаў ад слонімскай рады БНФ, не ўказаўшы слова “Адраджэньне”. Гэта выкарысталі міліцыянты, хаця ўлады далі пісьмовы дазвол на правядзеньне мітынгу.

(Бедка: ) “Я падаваў заяву ад слонімскай рады БНФ. Як вы чуеце, тут няма словаў “партыя БНФ”. А яны склалі пратакол, нібыта я падаваў ад партыі БНФ, а партыя ў нас не зарэгістраваная, я і не падаваў ад партыі”.

Іван Бедка лічыць, што міліцыянты сфальсыфікавалі пратакол. І вось чаму: каб ён падаваў заяву ад партыі БНФ, улады нават ня сталі бы разглядаць гэтай заявы. Іван Бедка зазначае, што і раней заўжды падаваў заявы на масавыя акцыі менавіта ад імя рады БНФ, і ўлады звычайна давалі дазвол на іх правядзеньне. Працяг судовага разбору адбудзецца праз тыдзень.
XS
SM
MD
LG