Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАБОЧЫЯ КРЫЧАЎСКАГА ЗАВОДУ ГУМАВЫХ ВЫРАБАЎ ПРАЙГРАЛІ СУД ДЫРЭКЦЫІ ПРАДПРЫЕМСТВА


Марыя Ўсьціновіч, Крычаў

Разьбіральніцтва ў судзе доўжылася два тыдні, і ў пятніцу ўвечары судзьдзя Вольга Окань вынесла рашэньне: прэтэнзіі работнікаў заводу гумавых вырабаў да адміністрацыі прызнаць неабгрунтаванымі. Суд вырашыў, што кіраўніцтва прадпрыемства мела рацыю, калі накладала спагнаньні на сваіх супрацоўнікаў, бо несанкцыянаваны страйк адлюстраваны ў дакумэнтацыі заводу гумавых вырабаў.

Між тым, паводле інфармацыі прадстаўнікоў Беларускага Гельсынскага камітэту ў Крычаве, за час, калі доўжыўся судовы працэс, большасьць заяўнікоў адклікала пазовы і свае правы ў судзе да канца адстойвалі толькі 14 работнікаў заводу. Астатнія заявілі, што зьмянілі сваё меркаваньне, некаторыя зь іх патлумачылі гэта ціскам адміністрацыі і перасьцярогамі страціць працу на прадпрыемстве.
XS
SM
MD
LG