Для поўнага разуменьня сэнсу гэтае акцыі праз мэгафон раз-пораз агучвалася паведамленьне: “Сёньня дзень народзінаў Аляксандра Лукашэнкі”.
Пра дзень нараджэньня Аляксандра Лукашэнкі гаварылася і ў адмысловых улётках, якія раздаваліся ўсім ахвотным. Там было напісана: “Зрабі сабе падарунак – сыдзі сам”. Часьцяком сугучныя пажаданьні Аляксандру Лукашэнку чуліся і з вуснаў віцебскіх мінакоў.
Потым несанкцыяваны пікет трансфармаваўся ў несанкцыяванае шэсьце пад тымі самымі лёзунгамі. Але міліцыянты дазволілі сябрам АГП прайсьці па адной толькі вуліцы Замкавай. Праз колькі хвілінаў пяцёра ўдзельнікаў шэсьця мусілі ад’ехаць на дзьвюх міліцэйскіх машынах у Чыгуначны РАУС, дзе на кожнага затрыманага быў складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.