Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЛУЦКІЯ ДРОБНЫЯ ГАНДЛЯРЫ АДМОВІЛІСЯ ПЛАЦІЦЬ У ГАРАДЗКІ БЮДЖЭТ ПАДАТАК 5%


Алесь Мікалайчанка, Менская вобласьць

Такое рашэньне на сваім паседжаньні прыняла сёньня Рада незалежнага прафсаюзу прадпрымальнікаў Слуцку, які аб'ядноўвае больш за 1 000 чалавек.

Паўплывала на слуцкіх гандляроў таксама й пастанова гарсавету суседняга Салігорску. Салігорскія дэпутаты пад ціскам тамтэйшых камэрсантаў на чарговай сэсіі прагаласавалі за адмену падобнага падатку з траўня.

Такім чынам, страйк 200 прадпрымальнікаў Салігорску, які адбыўся з 1 да 10 красавіка (яны патрабавалі тады адмены падатку на 5%) быў пасьпяховы. Да таго ж, іхны досьвед падахвоціў да змаганьня слуцкіх калегаў.
XS
SM
MD
LG