Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРАДНІ ЧАРНОБЫЛЬСКІ ШЛЯХ ПРАЙШОЎ БЕЗ ЭКСЦЭСАЎ


Сяргей Астраўцоў, Горадня


Заканчэньня малебну чакала немалая колькасьць міліцыі. Ён скончыўся ў пачатку сёмай гадзіны вечара. Ад Каложы ўдзельнікі накіраваліся спачатку да каралеўскага замка, а пасьля прайшлі па вуліцах Замкавай і Савецкай. На вуліцы Ажэшкі, насупраць аблвыканкаму, яны паклалі на траўнік кветкі і выгукнулі “Слава героям!” і “Жыве Беларусь!”

Нагадаю, што два гады таму 25 красавіка ў Горадню прыехала група маладзёнаў з патрыятычнай арганізацыі “Край”. Іх было каля 40 чалавек. Яны прайшлі шэсьцем па вуліцах гораду. Шэсьце скончылася бойкай з АМОНам.

У сёньняшняй акцыі брала ўдзел прыблізна 60 чалавек. Міліцыянтаў было болей. Удзельнікі спакойна разышліся. На гэты момант нікога міліцыя не затрымала.
XS
SM
MD
LG