Ня плач, паэт,
каля не жывеш
ні ў царкве, ні ў касьцёле, ні ў пагадзе,
глыбокім сумам народжаны верш
на сум высокі асуджаны загадзя.
Яшчэ ты бавішся ў снах,
а страх
навечна страціць душу адзіную
цябе на вогненнакрылых вятрах
з вышынь,
дзе ў захмарных лунаў вірах,
вяртае долу пуцінамі дзіўнымі.
І ты, спавіты зямным сьвятлом,
натхнёна словы ў радках высьпельваеш,
сьвітанак разгараецца за вакном,
распраўляе крылы,
ясьнее верш.