Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ ВЫГАДНАЕ БЕЛАРУСАМ УВЯДЗЕНЬНЕ ПОЛЬСКІХ ВІЗАЎ?


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

(Латушка: ) “І так, і не. Не – таму што Беларусь да апошняга моманту выступала за захаваньне бязьвізавага рэжыму з Польшчай. Мы лічым, што ўвядзеньне візаў будзе перашкаджаць як у гаспадарчых кантактах, культурных, навуковых, так і ў звычайных чалавечых кантактах. Чаму так? – бо падчас усіх чатырох раўндаў кансультацыяў прысутнічала жаданьне абодвух бакоў пайсьці на кампраміс і шукаць згоды. І нам удалося дасягнуць некаторых станоўчых вынікаў”.

(Карэспандэнт: ) “Яшчэ напярэдадні кансультацыяў у польскіх мэдыях зьявілася інфармацыя пра тое, што Варшава запрапануе, каб аднаразовая віза каштавала 4–5 эўра. Аднак у выніку перамоваў аказалася, што ўзгоднены кошт – 10 эўра. Адкуль узялася гэтая цана і чаму менавіта 10 эўра?”

(Латушка: ) “Я ня чуў пра гэтыя 4–5 эўра. Бакі ўзаемна дамовіліся, што кошт базавай візы будзе складаць 10 эўра. Чаму такая цана? Па-першае, мяркуецца, што пасьля ўвядзеньня візавых адносінаў у Беларусі й у Польшчы па візы будзе зьвяртацца вялікая колькасьць людзей. Гэта вялікія выдаткі для дзяржавы – трэба аплачваць дадатковыя пасады, дадатковае абсталяваньне, кампутары, будынкі, мэблю. Бюджэты нашай краіны не падрыхтаваныя, каб выдаткаваць такія грошы. Таму віза павінна хаця б часткова пакрыць гэтыя выдаткі.

Але ёсьць шэраг ільготаў для вельмі важных катэгорыяў. Прыкладам, пры навуковых, адукацыйных, культурных і спартовых кантактах, кантактах органаў мясцовага самакіраваньня візы будуць выдавацца бясплатна. Гэтак сама і для людзей ва ўзросьце да 16 гадоў і пасьля 65 гадоў. Прапанавана таксама, каб для блізкіх сваякоў візы каштавалі напалову таньней. У выпадку пастаяннага ці часовага пражываньня ў адной ці другой краіне, віза таксама непатрэбная”.

Увядзеньне візаў ня ёсьць прыватным жаданьнем Варшавы, а адным з варункаў далучэньня Польшчы да Эўразьвязу. І яшчэ – шматразовая віза тэрмінам на 1 год будзе каштаваць каля 50 эўра.
XS
SM
MD
LG