Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ ЎСХОДНЯЕ ЭЎРОПЫ


Юры Сьвірко, Прага

Інаўгурацыя Паксаса адбудзецца 26 лютага. Старшыня Цэнтарвыбаркаму Зянонас Вайгаўскас уручыў яму сёньня прэзыдэнцкае пасьведчаньне. Другое месца на выбарах заняў цяперашні прэзыдэнт Літвы. За яго прагаласавала менш за 45% выбарцаў.

ВІЛЬНЯ. Літоўскія ўзброеныя сілы будуць скарочаныя пасьля далучэньня краіны да НАТО, заявіў сёньня сакратар міністэрства нацыянальнае абароны Літвы Повілас Малкаўскас. Ён дадаў, што галоўным ваенным заданьнем Літвы пасьля ўваходжаньня ў НАТО стане, цытую, “падрыхтоўка да прыёму на тэрыторыі Ліітвы часьцей саюзьнікаў, ахова ды абарона стратэгічных аб’ектаў”. Паводле Малакаўскаса, аснову літоўскае арміі складзе брыгада пастаяннае гатоўнасьці, якая адпапавядае стандартам НАТО.

РЫГА. У Нацыянальных узброеных сілах Латвіі адбылося чарговае масавае захворваньне. У батальёне мабільных стралкоў кішэчнай інфэкцыяй захварэлі 72 жаўнеры тэрміновай службы. Паводле прэсавага сакратара латвійскае арміі, жаўнеры заразіліся ад мясцовага насельніцтва. У жаўнераў высокая тэмпэратура, панос, іх ванітуе.

РЫГА. Акруговы суд Рыгі прыняў да разгляду пазоў Праваслаўнае царквы Латвіі, якая патрабуе ад дзяржавы доўг памерам больш за 1 мільён даляраў. Як заявіў Сынод праваслаўнае царквы Латвіі, яшчэ ў 1939 годзе дзяржава й царква дамовіліся абмяняцца нерухомасьцю. Тады дзяржава мусіла даплаціць 1 мільён латаў, але выплаціла толькі 300 тысячаў. Цяпер царква патрабуе яшчэ 700 тысячаў латаў, што ў эквіваленце перавышае 1 мільён даляраў.

ТАЛІН. Моцныя маразы могуць паралізаваць усю балтыйскую транспартную сыстэму. Цягам гэтай зімы можа замерзнуць уся акваторыя Балтыйскага мора да Дацкага архіпэлягу, лічыць Ары Сэліна, кіраўнік управы вывучэньня лядовай сытуацыі марскога навукова-дасьледчыцкага цэнтру Фінляндыі. Апошні раз такое здарылася ў 1948 годзе. З прычыны дрэннай працы портаў на чыгунцы ў Эстоніі ўжо сабралася шмат неразгружаных вагонаў.

КІЕЎ. Ва Ўкраіне, паводле папярэдніх зьвестак, з прычыны сьнежанськіх маразоў загінула больш за палову ўсіх пасеваў азімага ячменю. Пра гэта паведаміў сёньня ўкраінскі гідрамэтцэнтар. Пашкоджана таксама каля 30 адсоткаў пасеваў азімае пшаніцы.

КІЕЎ. Органы выканаўчае ўлады Ўкраіны будуць публікавць інфармацыю пра сваю дзейнасьць на афіцыйных інтэрнэт-сайтах на трох мовах – украінскай, расейскай ды ангельскай. Такая норма ўсталяваная супольным загадам Дзяржаўнага камітэту інфармацыйнае палітыкі, тэлебачаньня й радыёвяшчаньня й Дзяржаўнага камітэту сувязі ды інфарматызацыі Ўкраіны.

КІШЫНЁЎ. У Малдове дзяржўная камісія высьвятляе прычыны пажару, які адбыўся ўчора ўвечары ў Доме ўраду ў Кішынёве. У выніку пажару выгарэў кабінэт першага віцэ-прэм’ера, дзе, паводле папярэдніх зьвестак, адбылося кароткае засмыканьне ў электраправодцы. Выгарэла таксама каля 100 квадратных мэтраў калідору на 5-м паверсе, дзе месьціцца кабінэт кіраўніка ўраду Малдовы. Пажар цягам 1 гадзіны тушылі каля 200 пажарных і 60 адмысловых машын. Супрацоўнікаў ураду давялося эвакуяваць праз вокны з дапамогай пажарных лесьвіцаў. Ніхто не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG